Фiлалагiчны факультэт
Свята провадаў зімы на філалагічным
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.03.2013 12:21
14 сакавіка на філалагічным факультэце (вучэбны корпус № 3) адбылося фальклорна-тэатралізаванае свята Масленіца, прысвечанае провадам зімы.
Масленіца - старажытнае перадвясенняе свята, звязанае з культам прыроды ў славянскіх народаў, якоеі азначае ўрачыстыя провады зімы. Гэта першае свята ў гонар сонца. Суправаджаецца Масленіца масленічныя песнямі, жартамі, танцамі і, вядома блінамі, без якіх не зладзіць провады зімы.
Студэнты спецыяльнасці "Нямецкая мова. Англійская мова" 2 курса 2 групы (куратар Пухнарэвіч Л.С.) запрасілі на святочнае народнае гулянне ў гонар Масленіцы сваіх аднакурснікаў і выкладчыкаў. Тэатралізаванае прадстаўленне ў яркіх нацыянальных касцюмах, якое ўсяляла надзею на хуткую і цёплую вясну, не пакінула нікога абыякавым, атрымалася вельмі маляўнічым, яркім і вясёлым.