Віншуем!

Архив новостей - филологический факультет

Віншуем!

gercik20 студзеня спаўняецца 60 год кандыдату філалагічных навук, дацэнту кафедры літаратуры Герцыку Аляксандру Віктаравічу.

На працягу работы ва ўніверсітэце ён зарэкамендаваў сябе як высокакваліфікаваны спецыяліст, філолаг, дасведчаны ў пытаннях развіцця рускай, беларускай і зарубежнай літаратуры, цікавы і патрабавальны выкладчык, сур’ёзны навуковец.

Аляксандр Віктаравіч плённа працуе ў рэчышчы наладжвання навуковага і творчага супрацоўніцтва філалагічнага факультэта з установамі адукацыі, культуры горада Мазыра і Гомельскай вобласці.

З’яўляецца аўтарам больш 120 навуковых публікацый, значная частка якіх мае практыкаарыентаваны характар і раскрывае спецыфіку выкладання твораў айчыннай і зарубежнай літаратуры ў агульнаадукацыйнай школе і ВНУ.

Жадаем Аляксандру Віктаравічу навуковага плёну, здароўя і дабрабыту!!!

 

Additional information