Навукова-метадычны семінар на філалагічным факультэце

Навукова-метадычны семінар на філалагічным факультэце

27-12-0326 снежня 2013 года на філалагічным факультэце працаваў міжкафедральны навукова-метадычны семінар “Актуальныя праблемы мовазнаўства і методыкі выкладання філалагічных дысцыплін” (кіраўнік: доктар філалагічных навук, прафесар В.В. Шур). Абмяркоўвалася навукова-метадычнае даследаванне “Метадычная сістэма навучання стварэнню вучнямі тэкстаў-апісанняў розных відаў з улікам іх зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей (5–9 класы)”, падрыхтаванае супрацоўнікам Нацыянальнага інстытута адукацыі Алай Валянцінаўнай Ермаловіч.

Актыўны ўдзел у рабоце семінара прынялі выкладчыкі філалагічнага і іншых факультэтаў, аспіранты, магістранты, студэнты. З дакладам выступіла супрацоўнік Нацыянальнага інстытута адукацыі А.В. Ермаловіч. У ходзе навуковай дыскусіі таксама абмяркоўваліся іншыя актуальныя пытанні методыкі выкладання беларускай мовы ў школах Рэспублікі Беларусь. На семінары з дакладам пра змест новых дапаможнікаў, якія ствараюцца ў рэспубліцы, таксама выступіла доктар педагагічных навук Г.М. Валочка (аўтар некалькіх вучэбных праграм і вучэбных дапаможнікаў для сярэдняй школы).

27-12-01 27-12-02 27-12-04
27-12-05
 
 
 
 
 
 

Дополнительная информация