СУСТРЭЧА-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ НА ФІЛАЛАГІЧНЫМ
- Подробности
- Опубликовано 12.12.2025 12:20
11 снежня 2025 года на філалагічным факультэце адбылася сустрэча-прэзентацыя «“Роднае слова”: прастора прафесійнага развіцця».
Адкрыла мерапрыемства дэкан філалагічнага факультэта Т.М.Сымановіч.
Галоўны рэдактар часопіса Н.М.Шапран пазнаёміла прысутных з гісторыяй выдання, яго традыцыямі і акрэсліла перспектывы. Асаблівая ўвага была нададзена нумарам-альманахам, апошні з якіх (кастрычнік 2025 г.) прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Прысутныя падзяліліся вопытам асабістага супрацоўніцтва з “Родным словам” і адзначылі важнасць часопіса не толькі ў навуковым, але і прафесійным станаўленні навукоўца і педагога.
