Напісанае застаецца

Напісанае застаецца

Свята беларускага пісьменства – гэта штогадовае свята ў Беларусі, якое праводзіцца ў першую нядзелю верасня.

Яго асноўныя ідэі – паказаць непарыўную сувязь гісторыі беларускага кнігадрукавання, папулярызацыі кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдання.

Подробнее

Менавіта ў кнігах, у словах паэтаў і мысляроў адлюстроўваюцца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Беларусам ёсць чым ганарыцца : беларускае пісьменства мае шматвяковыя традыцыі, асветнікі беларускага народа – фігуры еўрапейскага маштабу. 

Запрашаем усіх чытачоў пазнаёміцца з выставай аб выдатных асветніках беларускай зямлі на абанеменце № 1 (ауд. № 100).

Выстава працягнецца да 15 верасня.

Дополнительная информация