“Усе мы разам ляцім да зор”: шляхамі Максіма Багдановіча
- Подробности
- Опубликовано 20.12.2016 07:46
9 снежня 2016 года літаратурны свет адзначаў 125-годдзе са дня нараджэння славутага беларускага песняра, слыннага класіка літаратуры, паэта, публіцыста, перакладчыка, аднаго са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы – Максіма Багдановіча, жыццё і творчасць якога – яскравы прыклад служэння беларускаму народу, барацьбы за гуманістычныя ідэалы.
З гэтай нагоды 16 снежня на філалагічным факультэце адбылася адкрытая куратарская гадзіна ў форме літаратурна-музычнай кампазіцыі “Хай заўсёды гучыць тваё моцнае слова!”, падрыхтаваная студэнтамі 1 групы 2 курса (куратар Мазуркевіч Л.М.).

15 декабря 2016 года