Кніга "Плошчы і вуліцы Мазыра як сведкі гісторыі"

Кніга "Плошчы і вуліцы Мазыра як сведкі гісторыі"

2-12-2

Перад Вамі першае абмежаванае выданне ўнікальнага матэрыяла пра гісторыю вуліц і плошчаў аднаго з самых прыгожых гарадоў Беларусі.

Таццяна Ануфрыеўна Нікіціна, адзін з аўтараў гэтага выдатнага выдання, падаравала яго бібліятэцы ўніверсітэта з аўтарскім надпісам.

У кнізе распавядаецца пра гісторыю Мазыра ад старажытнасці да сучаснасці. Галоўны акцэнт зроблены на вуліцы і плошчы, цікавыя месцы горада, якія былі звязаны з гістарычнымі падзеямі або дзейнасцю вядомых людзей. Прыводзяцца біяграфічныя звесткі пра шэраг асоб, імёны якіх носяць вуліцы горада. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй свайго краю.

Аўтары: Таццяна Ануфрыеўна Нікіціна, Аляксандр Рыгоравіч Бобр.

Пазнаёміцца з выданнем Вы можаце ў чытальнай зале бібліятэкі (аўд. 311).

Дополнительная информация