«Шторм: палаючы ліст»
- Подробности
- Опубликовано 30.11.2017 06:12
Да 500-годдзя кнігадрукавання праект «Беларускія ўікэнды» сумесна з velcom і «Атлант Тэлекам» ладзяць унікальную кінападзею: упершыню на вялікія экраны ў беларускай агучцы выйшаў прэм’ерны фільм. Кінастужка будзе ісці ў кінатэатры “Мір” з 7 па 13 снежня (акрамя 10 снежня).
Для маштабнай прэм’еры быў абраны нідэрландскі фільм «Шторм: палаючы ліст». Стужка 2017 года распавядае гісторыю 500-гадовай даўніны. У атмасферы позняга сярэднявечча, на фоне кастроў інквізіцыі разгортваецца гісторыя ўратавання рукапісу Марціна Лютэра, вядомага хрысціянскага багаслова і рэфарматара, галоўную ролю ў якой наканавана выканаць 12-гадоваму Шторму Вотану.
Ці здолее ён выратаваць каштоўны ліст ад знішчэння, а свайго бацьку, кнігавыдаўца Клааса Вотана — ад інквізіцыі? Гістарычныя факты, змешчаныя ў фільме, не толькі фармуюць цікавы сюжэт, але і пераклікаюцца з важнымі падзеямі нашай гісторыі – ў прыватнасці, з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання. Фільм цікавы як дзецям (12+), так і дарослым.
Сеансы: 7,8,11,12,13 снежня – 17.00; 9 снежня – 12.50. Кошт квітка – 4р.05к. – 5р.55к. Для калектыўнага гледача кошт квітка – 2р.05к.