Экскурсія ў культуру і гісторыю беларускага народа
- Подробности
- Опубликовано 04.11.2016 09:28
16 кастрычніка 2016 года куратарамі акадэмічных груп філалагічнага факультэта і факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі (Шэцка Л.М., Кавалевіч І.А., Мазуркевіч Л.М., Барысенка Н.А.) сумесна з прафкамам студэнтаў была арганізавана экскурсійная паездка ў музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі” і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
Маршрут быў абумоўлены важнай на сённяшні дзень задачай патрыятычнага выхавання моладзі, прывіцця ёй цікавасці і павагі да нацыянальнай культуры і гісторыі. Студэнты і выкладчыкі не толькі пазнаёміліся з набыткамі матэрыяльна-побытавай і духоўнай культуры беларусаў, наведалі майстэрні па вырабе народных музычных інструментаў, ганчарную, саломапляцення, ткацкую, кузню, сялянскае падвор’е, але і паспрабавалі сябе ў ролі народных музыкаў, ткачоў, памочнікаў каваля. Даспадобы экскурсантам прыйшліся і пачастункі, што былі гасцінна прапанаваны гаспадарамі музея. Гасцей частавалі хлебам, выпечаным па народных рэцэптах, з самаробным маслам і сырам, прыгатаванымі ва ўласнай сыраварні, і духмяным чаем на травах. Так студэнты і выкладчыкі далучыліся да багацця беларускай нацыянальнай народнай культуры.
Другая частка экскурсіі была прысвечана наведванню Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе экскурсанты паглыбіліся ў гісторыю пакут і вялікага подзвігу беларускага народа падчас гэта страшнай падзеі.
Экспазіцыя музея і экскурсія ўвогуле спрыялі выхаванню грамадзянскіх і патрыятычных пачуццяў студэнтаў.
Дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі
Сузько А.У.