Віншуем Юдзянкову Ганну Віктараўну!

Віншуем Юдзянкову Ганну Віктараўну!

minobrlogo

Па выніках конкурсу Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў «Навука М-2016» прыняты да фінансавання праект маладых вучоных пад кіраўніцтвам Юдзянковай Г.В. «Нацыянальна-культурны кампанент у анамастыконе пісьменнікаў Гомельшчыны XX стагоддзя».

Юдзянкова Ганна Віктараўна, кандыдат філалагічных навук, загадчык аспірантуры. Аўтар 27 навуковых прац. Мае вопыт у выкананні фінансуемых НДР высокага ўзроўню. Удзельнічала ў складзе калектыва ў выкананні гранту БРФФІ маладым вучоным № Г12М-146 НДР «Нацыянальны вобраз свету ў шматмоўнай літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя», задання 4.1.20 «Лінгвістычныя вобразныя сродкі ў мове беларускай мастацкай літаратуры ва ўмовах міжкультурнага дыялогу» (ДПНД «Гісторыя, культура, грамадства і дзяржава» 2011–2015гг.), у шэрагу гаспадарчых дагавароў.

Актуальнасць дадзенага навуковага праекта абумоўлена адсутнасцю ў беларускім мовазнаўстве спецыяльнага даследавання, прысвечанага аналізу  нацыянальнага і рэгіянальнага каларыту ўласных імёнаў у мастацкіх творах пісьменнікаў Гомельшчыны, а таксама значнасцю вывучэння анамастыкону як тэкстаўтваральнага кампанента мастацкага твора для развіцця тэорыі айчыннай паэтонімалогіі (літаратурнай анамастыкі).

Віншуем Ганну Віктараўну з атрыманнем гранта,
жадаем плённай працы над пастаўленымі навуковымі задачамі для атрымання практыка-арыентаваных вынікаў. 

 

Дополнительная информация