УШАНОЎВАЮЧЫ ПАМЯЦЬ

УШАНОЎВАЮЧЫ ПАМЯЦЬ

05-10-1  02 кастрычніка 2015 года на філалагічным факультэце прайшлі ІV Міжнародныя Шамякінскія чытанні “Пісьменнік – Асоба – Час”. Правядзенне падобнага мерапрыемства было ў першую чаргу звязана з неабходнасцю ўшанавання памяці выдатнага сына беларускага народа, арыгінальнага пісьменніка, чые творы карыстаюцца заслужанай папулярнасцю ва ўсім культурным свеце.

Пленарнае пасяджэнне пачалося з прывітальнага слова дэкана філалагічнага факультэта, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Ісмайлавай Л.В. Яна падкрэсліла неабходнасць навукова-педагагічнага супрацоўніцтва, важнасць студэнцкай ініцыятывы і самакіравання для развіцця грамадства.

Удзельнікамі канферэнцыі стала звыш 50 навукоўцаў з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі. Высокі навуковы статус мерапрыемства быў засведчаны выступленнямі вядомых вучоных-літаратуразнаўцаў і мовазнаўцаў, а таксама ўдзелам прадстаўнікоў Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы: доктара філалагічных навук, прафесара В.В. Шура, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Т.С. Нуждзіной, кандыдата філалагічных навук, дацэнта А. В. Герцыка, члена камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы, кандыдата багаслоўя, протаіерэя А.А. Лапушанскага і інш. Неабходна адзначыць, што 26 удзельнікаў ІV Міжнародных Шамякінскіх чытанняў – дактары і кандыдаты навук.

Для навукоўцаў Рэспублікі Беларусь літаратурна-грамадская дзейнасць І. П. Шамякіна – прыклад сумленнасці, адказнасці, арыенцір для навуковых прыярытэтаў, таму даклады, прапанаваныя для абмеркавання ў час пленарнага і секцыйнага пасяджэнняў, былі звязаны з агульнымі заканамернасцямі развіцця сучасных літаратуразнаўства, мовазнаўства, гісторыі і педагогікі.

05-10-2 05-10-5
05-10-4 05-10-3

Дополнительная информация