Студэнт – навука – грамадства

Студэнт – навука – грамадства

24 красавіка 2015 года ў рамках Тыдня студэнцкай навукі кафедрай літаратуры праведзены навукова-метадычны семінар “Навукова-метадычныя аспекты выкладання і вывучэння айчыннай літаратуры ў школе і вышэйшай навучальнай установе”. Удзельнікамі семінара сталі студэнты, магістранты, выкладчыкі філалагічнага факультэта. Прадметам абмеркавання былі абраныя актуальныя пытанні выкладання беларускай, рускай і зарубежнай літаратуры ў сучаснай сярэдняй школе і вышэйшай навучальнай установе. Увага прысутных была скіравана найперш на гуманістычны патэнцыял твораў, якія прапаноўваюцца для вывучэння школьнікамі і студэнтамі.

Перад удзельнікамі семінара выступілі Сузько А.У., кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры літаратуры (тэма даклада “Асноўныя формы арганізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў на кафедры літаратуры”), Герцык А.В., кандыдат філалагічных навук, дацэнт (тэма даклада “Інавацыйныя метады вывучэння літаратуры на практычных занятках”), а таксама студэнты 5 курса філалагічнага факультэта Патоцкая Т., Чарыева А., Банчук І. Для студэнтаў выпускнога курса выступленне на семінары стала своеасаблівай падрыхтоўкай да абароны дыпломных работ.

Семінар прайшоў у атмасферы добразычлівасці, сумеснай творчай дзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў. 


Дополнительная информация