Ты будзеш звінець, мая родная мова!

Ты будзеш звінець, мая родная мова!

15-03-18“Ты будзеш звінець, мая родная мова!”. Пад такой назвай 13 сакавіка 2014 года на філалалагічным факультэце адбылася святочная вечарына, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Гэты дзень адзначаецца ва ўсім свеце з 21 лютага 1957 года пасля гібелі ў рэспубліцы Бангладэш  пяці студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

У прывітальным слове да гасцей і ўдзельнікаў свята загадчык кафедры беларускага мовазнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар Васіль Васільевіч Шур адзначыў, што для нашай краіны гэта свята асаблівае, паколькі пачуццё гонару за родную мову змешваецца з трывогай за яе лёс.           Сёння ўклад ў яе развіццё і захаванне павінен зрабіць кожны неабыякавы да свайго лёсу беларус.

 

На свята завіталі паэты – выкладчыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна Галіна Дашкевіч і Анатоль Малюк. Усім прысутным прадаставілася магчымасць пачуць вершы на роднай мове ў выкананні аўтараў.

Пранікнёна і горда гучалі вершы беларускіх паэтаў аб роднай мове і любімай Беларусі з вуснаў вядучых і чытальнікаў – студэнтаў факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі: Вікторыі Халадок, Яўгеніі Ушаковай, Святланы Жук, Таццяны Лугоўскай, Альбіны Канопліч, Анастасіі Палаўковай, Марыі Кліменка, Веранікі Цімашышынай, Марыны Яраховіч, Любові Суворавай, Аляксандры Жураўлёвай, Алены Ражок, Алены Лабушэвай, Марыі Ашомка, Юліі Сапега, Алены Дворак, Юліі Бічан, Крысціны Цясюль, Паўла Бяспанскага.

Асаблівыя пачуцці выклікалі ў гледачоў беларускія песні ў выкананні лаўрэатаў ІІ ступені Міжнароднага конкурсу “Планета мастацтваў” Каліты Аліны, Кліменка Настассі, Ільмурадавай Ангеліны (кіраўнік Наталля Герасімава).

Дополнительная информация