СВЯТА РОДНАЙ МОВЫ

СВЯТА РОДНАЙ МОВЫ

20-02-321 лютага ва ўсіх краінах свету адзначаецца
Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэта дата ўсталявана ў 1952 годзе і праводзіцца пад эгідай ЮНЕСКА, перш за ўсё, каб звярнуць увагу сусветнай супольнасці на неабходнасць падтрымання  і захавання нацыянальных моў у сучасных умовах інтэнсіўнай міжнароднай інтэграцыі і глабалізацыі.

Нягледзячы на тое, што беларуская мова ў ЮНЕСКА занесена ў атлас, дзе засведчаны тыя мовы, што знаходзяцца ў стане рызыкі і знікнення, мы павінны добра ўсведамляць, а гэта прызнана на міжнародным узроўні, што на сёння яна – адна з найбольш вядомых у свеце: з трох тысяч пяцісот моў свету не больш за 400 з’яўляюцца высокаразвітымі літаратурнымі. Па падліках замежных спецыялістаў, беларуская мова ўваходзіць у першую сотню самых дасканалых і распрацаваных моў. Гэта значыць, што яна займае належнае ёй месца не толькі сярод славянскіх моў. На ёй створана багатая пісьмовая спадчына. Гэта і праблема нашай ідэнтыфікацыі і нацыянальнасці. Мы не павінны знікнуць як народ.

Такім чынам, беларуская мова – высокаразвітая мова, якая  паспяхова абслугоўвае асноўныя сферы жыцця нашага сучаснага грамадства. Ёсць, на жаль, вельмі істотныя праблемы з яе функцыянаваннем, як сродку зносін.

Наша задача можа быць паспяхова рэалізоўвацца, калі часцей будзем гаварыць на роднай мове, калі яна часцей загучыць на сходах, пры абмеркаванні надзённых праблем, калі расклад у дэканатах. школах, абвесткі, дакументы мы будзем афармляць па-беларуску. Усім нам, паважаючы сябе як цывілізаваны народ, неабходна шанаваць, захоўваць для наступных пакаленняў мову нашых бацькоў.

У межах свята роднай мовы філалалагічым факультэтам праводзіцца літаратурна-музычная вечарына "Ты будзеш звінець, мая родная мова!"  

Дополнительная информация