«Радзімазнаўства: Мазыршчына»
- Подробности
- Опубликовано 20.12.2012 09:29
18.12.2012 на пасяджэнні Савета дзяржаўнай установы адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” зацверджана праграма факультатыўных заняткаў “Радзімазнаўства: Мазыршчына” (складальнікі: Шур В.В., доктар філалагічных навук, прафесар УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна”, Кузьміч Л.П., кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры агульнай і карэкцыйнай педагогікі ДУА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”).
18.12.2012 на пасяджэнні Савета дзяржаўнай установы адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” зацверджана праграма факультатыўных заняткаў “Радзімазнаўства: Мазыршчына” (складальнікі: Шур В.В., доктар філалагічных навук, прафесар УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна”, Кузьміч Л.П., кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры агульнай і карэкцыйнай педагогікі ДУА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”).
Факультатыў «Радзімазнаўства: Мазыршчына» – інтэграваная вучэбная дысцыпліна па выбару. Засваенне яго будзе значна пашыраць магчымасці адукацыі і выхавання школьнікаў, спрыяць фарміраванню асобы з шырокім кругаглядам. Пры яго вывучэнні адкрываюцца перспектывы сінтэзаваць і паглыбляць пазнавальныя і эўрыстычныя веды па асноўных дысцыплінах школьнага цыкла – гісторыі Беларусі, роднай мове, геаграфіі, прыродазнаўству, літаратуры, знаёміць вучняў з багатай і самабытнай спадчынай нашага народа, зразумець яго ролю ў гісторыі славянства, еўрапейскай і сусветнай супольнасці. Веданне сваіх духоўных каранёў, спазнанне шматвякавога вопыту продкаў, адметных асаблівасцей рэгіёна, радавода, мясцовых рыс будзе спрыяць фарміраванню ў школьнікаў як грамадзянска-патрыятычных якасцей, так і пошукавых здольнасцей. Вывучаючы гэты факультатыў, школьнікі абагульняць і пашыраць веды пра Бацькаўшчыну, набытыя на папярэдніх уроках гісторыі, роднай мовы, геаграфіі, выяўленчага мастацтва і іншых дысцыплін, прадугледжаных вучэбным планам.
У абмеркаванні праграмы прынялі ўдзел: Станкевіч А.А., доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны”; Старчанка У.М., кандыдат педагагічных навук, прафесар кафедры агульнай і карэкцыйнай педагогікі дзяржаўнай установы адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”; Бобр А.Р., настаўнік гісторыі, старшыня Мазырскага раённага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Праграма атрымала высокую ацэнку членаў Савета. Кіраўнік упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Парошын С. І. адзначыў, што “ў школах Рэспублікі Беларусь краязнаўчыя заняткі набываюць асаблівую актуальнасць, становяцца важным складнікам нацыянальнай адукацыйнай сістэмы. Такія праграмы сёння павінны быць рэалізаваны ў 26 раёнах Гомельшчыны”.
Шур В.В., доктар філалагічных навук, прафесар – ініцыятар стварэння і выкладання ў школах Мазыршчыны факультатыўнага курса «Радзімазнаўства: Мазыршчына», пазнавальна-выхаваўчая мэта якога далучэнне школьнікаў да набыткаў багацейшай і непаўторнейшай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны жыхароў Усходняга Палесся, яго унікальнага мінулага і сучаснага. Шур В.В. – аўтар больш за 200 навуковых і навукова-метадычных работ. Найбольш значныя з іх: “З гісторыі ўласных імёнаў”, “Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка”, “Анамастычная лексіка ў беларускай мастацкай літаратуры”, “Онім у мастацкім тэксце”, “Уласнае імя ў мастацкім тэксце”.