II Рэспубліканскі навукова-педагагічны форум настаўнікаў ва УА МДПУ імя І.П.Шамякіна
- Подробности
- Опубликовано 22.03.2024 13:40
22 сакавіка ў нашым універсітэце адбылася II Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Настаўніцкія чытанні”, у арганізацыйны камітэт якой было пададзена 365 дакладаў выкладчыкаў і выхавацеляў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
На пленарным пасяджэнні прысутнічалі каля 100 удзельнікаў: настаўнікі-прадметнікі і настаўнікі-дэфектолагі агульнаадукацыйных школ, выхавацелі ўстаноў дашкольнай адукацыі і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, псіхолагі, педагогі сацыяльныя.
Адкрыла навуковы форум першы прарэктар універсітэта І.А.КАВАЛЕВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. У прывітальным слове Ірына Алегаўна адзначыла важнасць прафесіі настаўніка для выхавання сучаснай моладзі, фарміравання яе светапогляду. “Настаўніцкія чытанні” – гэта пляцоўка для абмеркавання актуальных педагагічных пытанняў, наладжвання сувязей паміж настаўнікамі, а таксама ўстановамі агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі.
Музычныя прывітанні гасцям і ўдзельнікам канферэнцыі падаравалі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў № 2 горада Мазыра Павел Вераб’ёў і Марціновіч Аліса.
З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступілі:
КАПЫТКОЎ У. В. (прафесар кафедры біялогіі і хіміі УА МДПУ імя І.П.Шамякіна, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар). НОВАЯ ФОРМА ВОСПИТАНИЯ ДЕТЕЙ – ДОШКОЛЬНОЕ ЛЕСНИЧЕСТВО.
ПАЛЫН Л. М. (выхавацель дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Дзіцячы сад № 40 г. Мазыра”). КОНКУРС ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО МАСТЕРСТВА ПЕДАГОГИЧЕСКИХ РАБОТНИКОВ «УЧИТЕЛЬ ГОДА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ» – ПЛОЩАДКА ДЛЯ ТРАНСЛЯЦИИ ЭФФЕКТИВНОГО ПЕДАГОГИЧЕСКОГО ОПЫТА НАЦИОНАЛЬНОГО МАСШТАБА.
ЕСІС Я. В. (настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра”). КАМПЕТЭНТНАСНА АРЫЕНТАВАНЫЯ ЗАДАННІ НА ЎРОКАХ ЛІТАРАТУРЫ ЯК СРОДАК РАЗВІЦЦЯ КАМУНІКАТЫЎНАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ ВУЧНЯЎ.
Напрыканцы пленарнага пасяджэння студэнты філалагічнага факультэта прадставілі адукацыйны праект “Я пішу Кодэкс настаўніцкага сэрца”, падрыхтаваны паэтычным клубам “Слова”. Студэнцкая інтэрпрэтацыя тэксту Кодэкса Ш.А.Аманашвілі была ўручана Сташалеўскай Вікторыі Эдуардаўне, Выдатніку адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпламанту заключнага этапа конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года – 2006”, члену рэспубліканскага клуба “Крыштальны жораў”.
Далей работа канферэнцыі працягвалася па 9 секцыях:
“Агульныя пытанні арганізацыі дзейнасці ўстаноў адукацыі”,
“Дашкольная адукацыя”,
“Пачатковая адукацыя”,
“Філалагічная адукацыя”,
“Гістарычная і грамадазнаўчая адукацыя”,
“Прыродазнаўчая адукацыя”,
“Тэхналагічная і мастацкая адукацыя”,
“Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя”,
“Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя”.