“Родныя вобразы мілага краю!..”: конкурс чытальнікаў

“Родныя вобразы мілага краю!..”: конкурс чытальнікаў

28.02.2023 г. на філалагічным факультэце сумесна з бібліятэкай універсітэта быў праведзены конкурс чытальнікаў “Родныя вобразы мілага краю”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы і 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел творчыя студэнты ўсіх спецыяльнасцей філалагічнага факультэта. Да ўдзельнікаў і гасцей конкурсу звярнулася з прывітальным словам дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі Алена Уладзіміраўна Сузько, якая адзначыла значэнне творчасці і дзейнасці Якуба Коласа для захавання нацыянальнай культурнай спадчыны і пераемнасці педагагічных традыцый.

Подробнее...

Вядучыя конкурсу Смусянок Анастасія і Ісаханаў Марат стварылі атмасферу павагі і любові да роднай зямлі і літаратурнай творчасці Якуба Коласа. У склад журы ўвайшлі Казмірчук Алена Мікалаеўна, загадчык бібліятэкі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, Гаўрылавец Людміла Уладзіміраўна, дацэнт кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін, Сузько Алена Уладзіміраўна, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі, Стральцова Вольга, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта.

У выкананні студэнтаў прагучалі ўзоры коласаўскай патрыятычнай і грамадзянскай лірыкі. Пераможцамі конкурсу сталі: Лісавец Рэгіна (урывак з паэмы “Новая зямля”), Злотнік Артур (верш “Веснавыя хмаркі”), Раманоўская Ангеліна (верш “Запытай ты сябе, чалавеча”), Ісаханаў Марат (урывак з паэмы “Сымон-музыка”).

Напрыканцы мерапрыемства была праведзена віктарына “Я Коласа пачуў”, удзельнікі якой за правільны адказ атрымлівалі сімвалічны васілёк.

У творах Якуба Коласа – душа беларускага народа, яго самабытная культура.

Судзібор І.Л., адказны за выхаваўчую работу

філалагічнага факультэта

 

Дополнительная информация