Па выніках конкурсу Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў для маладых вучоных «Навука М 2022» віншуем СЛІВЕЦ Вольгу Рыгораўну, старшага выкладчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі, кандыдата філалагічных навук

Па выніках конкурсу Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў для маладых вучоных «Навука М 2022» віншуем СЛІВЕЦ Вольгу Рыгораўну, старшага выкладчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі, кандыдата філалагічных навук

photo Па выніках конкурсу Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў для маладых вучоных «Навука М 2022» да фінансавання прыняты праект НДР «Культуралагічны патэнцыял паэтанімікону беларускай філасофска-інтэлектуальнай лірыкі».

Навуковы кіраўнік праекта НДР – СЛІВЕЦ Вольга Рыгораўна, старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, кандыдат філалагічных навук. У склад навуковай группы ўвайшоў аспірант кафедры беларускай і рускай філалогіі Багдановіч Ларыса Анатольеўна.

У межах рэалізацыі праекта НДР навуковай групай плануецца атрымаць новыя навуковыя высновы, якія будуць прадстаўляць сабой комплексную лексіка-семантычную і функцыянальна-стылістычную характарыстыку паэтанімікону мастацкіх тэкстаў беларускай паэзіі філасофска-інтэлектуальнага напрамку ў шырокім інтэртэкстуальным і інтэркультурным кантэкстах. Матэрыялы даследавання могуць быць выкарыстаны пры складанні анамастычных слоўнікаў і слоўнікаў анамастычных перыфраз твораў беларускіх пісьменнікаў, пры падрыхтоўцы вучэбных выданняў (іх частак) для ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Дополнительная информация