У дабрыні шмат абліччаў

У дабрыні шмат абліччаў

А што такое дабрыня? Кожны задумваецца над сэнсам гэтага слова. Дабрыня ў імя іншых, дабрыня ў імя тых людзей, дапамагаючы якім, мы дапамагаем сабе станавіцца лепшымі, выяўляючы сваю духоўную сутнасць. Мы вучымся слухаць сваю душу, ігнараваць навязлівыя думкі, бачыць радасць у шчасці іншых. Так нараджаецца вялізны патэнцыял унікальных талентаў і добрых пабуджэнняў, якія ствараюць умовы для нашай будучыні і будучыні ўсяго чалавецтва. У дабрыні шмат абліччаў, і мы, студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Англійская мова. Нямецкая мова”, ведаем, што наша аблічча дабрыні, дапамогі і падтрымкі – гэта нашы цудоўныя сябры з Галандыі, арганізацыя Stichting Kinderhulp Tsjernobylramp Wit Rusland.

20 кастрычніка 2015 года адбылася сяброўская сустрэча выкладчыкаў кафедры англійскай мовы і МВЗМ і студэнтаў спецыяльнасці “Англійская мова. Нямецкая мова” з прадстаўнікамі дабрачыннай арганізацыі  «Stichting Kinderhulp Tsjernobylramp Wit Rusland» (Нідэрланды) і кіраўнікамі праекта Project Wit Rusland - Noordik CR.

У маі 2015 года Project Wit Rusland - Noordik CR  прывезлі каштоўныя падарункі – кнігі розных жанраў на англійскай мове. Такая літаратура карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод студэнтаў філалагічнага факультэта. У будучых настаўнікаў замежных моў ёсць унікальная магчымасць выбраць кнігу на вывучаемай мове, каб падрыхтавацца да такіх дысцыплін, як "Чытанне", “Інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту”, “Замежная літаратура” і інш., а таксама пашырыць свой кругагляд, папоўніць слоўнікавы запас новай лексікай.

У цёплай сяброўскай абстаноўцы студэнты і выкладчыкі школы Noordik мелі магчымасць пагутарыць у бібліятэцы ўніверсітэта, дзе студэнты расказвалі пра свае любімыя кнігі. У ходзе зносінаў студэнты з задавальненнем карысталіся ўнікальнай магчымасцю атрымаць дадатковую моўную практыку, а члены дэлегацыі, у сваю чаргу, адзначылі жывы інтарэс і высокую актыўнасць студэнтаў падчас сустрэчы.

Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Гуцко І.М. і старшы выкладчык кафедры англійскай мовы і МВЗМ Кісялёва С.В. абмеркавалі з кіраўнікамі дэлегацыі асноўныя накірункі сумеснай дзейнасці, былі абмеркаваны інавацыйныя тэхналогіі ў навучанні замежным мовам, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе сярэдняй школы. Галандская дэлегацыя прапанавала выбраць некалькі лепшых студэнтаў факультэта для адказнага візіту ў Галандыю.

Настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы г. Норвік Б’янка Веселс выказала гатоўнасць запрасіць дадзеных студэнтаў на свае ўрокі англійскай мовы, каб паспрабаваць сябе ў якасці настаўнікаў і на практыцы выкарыстаць навейшыя падыходы ў навучанні замежным мовам.

Як і ў мінулы раз, каманда перакладчыкаў з ліку лепшых студэнтаў філалагічнага факультэта працавала з галандскай дэлегацыяй у Ельскім і Нараўлянскім раёнах, удасканальваючы свае веды англійскай мовы ў рэальных сітуацыях зносінаў. Радасна, што замежныя госці зноў адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі нашых студэнтаў, іх камунікатыўныя навыкі.

Мы выражаем вялікую ўдзячнасць дабрачыннай арганізацыі  Stichting Kinderhulp Tsjernobylramp Wit Rusland и проекту Project Wit Rusland - Noordik CR  і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва. Дзякуй за тое, што Вы з намі! 

28-10-9
28-10-10

Дополнительная информация