Студэнты ўніверсітэта - у Год моладзі!
- Подробности
- Опубликовано 09.09.2015 16:53
2015 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам моладзі – гэта значыць, што дзяржава робіць стаўку на моладзь, давярае моладзі, а граматная палітыка з клопатам пра моладзь з’яўляецца стратэгіяй дзяржавы.
Работа з моладзю шматгранная і рознабаковая. Адным з прыярытэтных накірункаў з’яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання рознабакова развітай, маральна выхаванай, творчай асобы, развіццё ініцыятыў, жанраў і відаў мастацкай творчасці студэнтаў.
Неабходна адзначыць, што студэнты ўніверсітэта праяўляюць свае таленты не толькі ў навуковай, спартыўнай, але і ў творчай дзейнасці, прымаючы актыўны ўдзел у фестывалях, конкурсах і культурна-масавых мерапрыемствах рознага ўзроўню.

За 2014–2015 навучальны год быў прыняты ўдзел у 9 фестывалях, конкурсах (маюцца дыпломы):
міжнародныя:
- міжнародны конкурс-фестываль “У гасцях у Пінокіа” («Da Pinocchio 2014») (Італія, Сан-Марына, кастрычнік 2014) – званне “Лаўрэат”;
- міжнародны творчы фестываль “Хваля ідэй 2014” (Балгарыя, ліпень 2014) – дыплом 1 ступені ў намінацыі “Вакал”, дыплом за ўдзел;
- рэспубліканскі этап міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева вясна-2015” – дыплом у намінацыі «Міс on-line», «Міс Арыгінальнасць», «Міс Еўропа», «Першая Віцэ-Міс» (г. Гомель, 08.04.2015, г. Мінск 29.04.2015).
рэспубліканскія:
- адборачны этап рэспубліканскага тэлевізійнага конкурсу “Гарады, якія спяваюць” (г. Мазыр, верасень 2014);
- абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года” ў намінацыі “Адкрыццё года” (г. Гомель, лістапад 2014);
- удзел у абласным этапе рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды - 2015” (г. Гомель, сакавік 2015) – дыплом за ўдзел (г. Мінск, май 2015) – дыплом у намінацыі “Школа моды»;
- раённы этап рэспубліканскага вакальнага конкурсу моладзі “Новыя імёны Беларусі” (г. Мазыр, люты 2015) – дыплом пераможцы; абласны этап рэспубліканскага вакальнага конкурсу моладзі “Новыя імёны Беларусі” (г. Гомель, сакавік 2015);
- VIII рэспубліканская выстава візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «АРТ-АКАДЭМІЯ» (г. Мінск, май 2015) – дыпломы ў наступных намінацыях «АРТ-аб’ект», «Сімпатыі гледачоў», 2 – «Роспіс па тканіне», 2 – «Алей», 2 – «Змешаная тэхніка», дыплом за ўдзел.
абласныя:
- адкрыты абласны конкурс “Пад крыламі” (г. Буда-Кашалёва, ліпень 2014) – дыплом 3-яй ступені ў намінацыі “Вакал”.
Новы 2015–2016 навучальны год таксама не стане выключэннем: плануецца ўдзел у новых фестывалях і конкурсах рознага ўзроўню. Упэўнены, што і ў гэтым годзе новыя перамогі папоўняць капілку творчых дасягненняў нашага ўніверсітэта!