Віншуем Уладзіміра Сямёнавіча Савенку!
- Подробности
- Опубликовано 02.05.2013 07:47
У выдавецтве Інфармацыйна-вылічальнага Цэнтра Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь выдадзена манаграфія «Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні электрапластычнай дэфармацыі металаў» дырэктара Інстытута электрапластычнай дэфармацыі металаў, доктара тэхнічных навук, прафесара, акадэміка АЭН РФ Алега Аляксандравіча Троіцкага і загадчыка кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, доктара тэхнічных навук, прафесара Уладзіміра Сямёнавіча Савенкі.

У манаграфіі абагульнены вынікі эксперыментальна ўсталяванага і тэарэтычна абгрунтаванага электрапластычнага эфекту і паказаны прынцыповыя магчымасці ўплыву на электронную падсістэму металаў высока энергетычнымі ўздзеяннямі з мэтай праграміраванага кіравання працэсамі пластычнай дэфармацыі.
Кніга адрасавана навуковым работнікам і інжынерам, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам старшых курсаў, якія спецыялізуюцца ў галіне фізікі кандэнсаванага стану, трываласці і пластычнасці, матэрыялазнаўства.
Віншуем Уладзіміра Сямёнавіча з чарговым навуковым дасягненнем і жадаем рэалізацыі новых навуковых ідэй!