МІЖНАРОДНЫ АНАМАСТЫЧНЫ ДЫЯЛОГ У ФАРМАЦЕ АНЛАЙН
- Подробности
- Опубликовано 09.04.2021 11:58
8-9 красавіка выкладчыкі філалагічнага факультэта – Кавалёва Алена Валер’еўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры замежных моў і МВЗМ, Юдзянкова Ганна Віктараўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі, – у фармаце анлайн прынялі ўдзел у рабоце XIX Усеўкраінскай анамастычнай канферэнцыі (з міжнародным удзелам) (г.Ужгарад), прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння К.Галаса.
На пленарным пасяджэнні былі прадстаўлены даклады з Расіі, Польшчы, Румыніі, Славакіі. Падчас работы секцый А.В.Кавалёва і Г.В.Юдзянкова выступілі з дакладам “Эрганімія Мазыршчыны ў прагматычным аспекце”, адбылася прэзентацыя манаграфіі А.В.Кавалёвай “Перайменаванні ў сістэме назваў населеных пунктаў Беларусі (1919–1991 гг.).