21 лютага - свята роднай мовы для кожнага з нас
- Подробности
- Опубликовано 20.02.2013 11:35
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды 19 лютага 2013 года на філалагічным факультэце адбылася літаратурна-музычная вечарына «Даражыць пявучым гукам кожным…», арганізатарамі якой выступілі дацэнты кафедры беларускага мовазнаўства Л.М. Мазуркевіч і Л.В. Прахарэнка. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуліся В.В. Шур, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства, і Л.В. Ісмайлава, дэкан філалагічнага факультэта. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні дадзенага мерапрыемства прынялі студэнты 3 курса (група 1/1 і 1/2; куратар – Л.М. Мазуркеквіч): Марыя Кудзін, Юлія Анціпенка, Марыя Карпава, Юлія Лемяза, Таццяна Азёмша і інш. Падчас вечарыны выразна праявіліся творчыя здольнасці студэнтаў, іх неабыякавасць да беларускага паэтычнага слова.