Спасибо, что живой...
- Подробности
- Опубликовано 29.01.2013 08:10
По результатам конкурсных комиссий Республиканского конкурса студенческих научных работ в области филологических наук:
2 категорией отмечена работа Гулюты Елены «Поэтизация любовного чувства в повестях И.С. Тургенева «Ася», «Первая любовь», «Вешние воды» (научный руководитель: Герцик А.В., кандидат филологических наук, доцент);
3 категории удостоены работы:
Карповой Марии «Структурна-граматычныя і функцыянальныя асаблівасці парцэляваных канструкцый у мове твораў Б. Сачанкі» (научный руководитель: Журавлева С.И., кандидат филологических наук, доцент);
Точило Марии «Вобразы і матывы сусветнай культуры ў паэзіі А. Вярцінскага» (научный руководитель: Сузько Е.В., кандидат филологических наук, доцент);
Яблонской Ольги «Фразеологические единицы с анималистическими и фитонимическими элементами в русском и английском языках» (научный руководитель: Кураш С.Б., кандидат филологических наук, доцент).
02.01.2013 г. споўнілася 65 гадоў кандыдату філалагічных навук, дацэнту кафедры літаратуры Дашкевіч Галіне Мікалаеўне. Яна працуе ва ўніверсітэце з 1978 года. На працягу 35 гадоў работы ў нашай Alma Mater зарэкамендавала сябе як высокакваліфікаваны спецыяліст, патрабавальны і справядлівы педагог, сумленны і адказны выкладчык, творчая, артыстычная натура. Прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выхаваўчых мерапрыемстваў, што праводзіліся і праводзяцца кафедрай. У прыватнасці была адным з ініцыятараў правядзення і рэжысёрам пастаноўкі п’есы Я.Купалы “Паўлінка” сіламі выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта.
Актыўна працуе ў рэчышчы наладжвання сувязяў кафедры з установамі адукацыі, бібліятэкамі г. Мазыра і раёна. Выступае перад навучэнцамі і настаўнікамі агульнаадукацыйных школ з мэтай прапаганды беларускай мовы, літаратуры і культуры.
Вялікі ўклад Галіны Мікалаеўны і ў навукова-даследчую дзейнасць кафедры. Яна прымае актыўны ўдзел у рабоце рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, кіруе навукова-даследчай работай студэнтаў. Мае больш за 60 навуковых і навукова-метадычных публікацый. Адказна ставіцца да кіраўніцтва курсавымі і дыпломнымі работамі студэнтаў філалагічнага факультэта.
Пажадаем Галіне Мікалаеўне творчага і навуковага плёну, здзяйснення самых запаветных жаданняў, здароўя і дабрабыту!
27.12.12 на філалагічным факультэце адбыўся міжкафедральны навукова-метадычны семінар “Актуальныя праблемы мовазнаўства і методыкі выкладання філалагічных дысцыплін” (кіраўнік: доктар філалагічных навук, прафесар В.В. Шур).