- Подробности
-
Опубликовано 31.03.2023 12:56
![](/images/thumbnails/files/news/2023/31.3.24-322x259.jpg)
30–31 сакавіка ў нашым універсітэце адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Настаўніцкія чытанні”, у якой прынялі ўдзел 315 педагогаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
На пленарным пасяджэнні прысутнічала каля 60 удзельнікаў: настаўнікі-прадметнікі і настаўнікі-дэфектолагі агульнаадукацыйных школ, выхавацелі ўстаноў дашкольнай адукацыі і цэнтраў карэкцыйна-разіваючага навучання і рэабілітацыі, псіхолагі, педагогі сацыяльныя.
Адкрыў навуковы форум рэктар універсітэта В.М. НАЎНЫКА, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. У прывітальным слове Валерый Мікалаевіч адзначыў важнасць прафесіі настаўніка для выхавання сучаснай моладзі, фарміравання яе светапогляду. “Настаўніцкія чытанні” – гэта пляцоўка для абмеркавання актуальных педагагічных пытанняў, наладжвання сувязей паміж настаўнікамі, а таксама ўстановамі агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі.
Подробнее...