РАЗМЕРКАВАННЕ ВЫПУСКНІКОЎ
- Подробности
- Опубликовано 17.04.2024 14:32
16.04.2024 года ва ўніверсітэце адбылося размеркаванне выпускнікоў. 100 студэнтаў-выпускнікоў факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі атрымалі размеркаванне і будуць забяспечаны першым працоўным месцам. Ад устаноў адукацыі паступіла больш за 250 заявак. Больш за 80 % выпускнікоў факультэта накіраваны ва ўстановы адукацыі Гомельскай вобласці.
24 выпускнікі будуць працаўладкаваны ў дашкольных установах рознага тыпу, 27 выпускнікоў з 15 жніўня прыступяць да працы ў якасці настаўнікаў пачатковых класаў. 30 выпускнікоў-лагапедаў чакаюць цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, дашкольныя і іншыя ўстановы адукацыі.