Кафедра біялогіі

Учебно-методический отдел

Кафедра біялогіі

Г ІСТОРЫЯ КАФЕДРЫ  

Кафедра біялогіі cтворана 31 жніўня 2006 г. (загадам рэктара УА МДПУ імя І.П. Шамякіна № 319-к ад 31.08.2006 г.) у выніку вылучэння яе ў якасці самастойнага структурнага падраздзялення з кафедры экалогіі і асноў медыцынскіх ведаў.  

Першым загадчыкам кафедры стаў кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А. У наступныя гады кафедрай кіравалі старшы выкладчык Сікорскі В.Г. (2007–2009 гг.), кандыдат сельскагаспадарчых навук Міжуй С.М. (2009-2010 гг.). З 2010 г. кафедру ўзначальвае кандыдат біялагічных навук, дацэнт Катовіч І.В. 

 

КАФЕДРА СЁННЯ

 

k-biologi

 

Кафедра біялогіі (2012)

Ніжні рад: дацэнт Пазывайла А.П.; заг. кафедры Катовіч І.В.; старшы выкладчык Мілер Т.П.; дацэнт Старшыкава Л.В.

 

Верхні рад: асістэнт Назарчук В.А.; лабарант Ахрэменка Ю.І.; дацэнт Пяхота А.П.; дацэнт Бахараў В.А.; дацэнт Міжуй С.М.; асістэнт Крышчук І.А.; асістэнт Малашчанка В.У.

.

 

У цяперашні час на кафедры працуюць 12 выкладчыкаў:

заг. кафедры, дацэнт Катовіч І.В.; 

 дацэнты: кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт Пазывайла А.П., 

              кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А., 

             кандыдат біялагічных навук, дацэнт Старшыкава Л.В., 

             кандыдат сельскагаспадарчых навук Міжуй С.М., 

             кандыдат сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П.; 

 старшы выкладчык Мілер Т.П.; 

 асістэнты: Назарчук В.А., Крышчук І.А., Гайдучэнка А.С., Малашчанка В.У., Пятровіч А.У.

 

 

ФІЛІЯЛ КАФЕДРЫ 

На базе сярэдняй школы № 7 г. Мазыра загадам рэктара УА МДПУ імя І.П. Шамякіна № 994 ад 25.09.2012 г. адкрыты філіял кафедры біялогіі. 

 Кіраўнік філіяла – Пятровіч Алена Уладзіміраўна, настаўнік 1-й катэгорыі СШ № 7 г. Мазыра. У філіяле студэнты 3–5-х курсаў біялагічнага факультэта будуць выконваць курсавыя работы па батаніцы і праходзіць педагагічную практыку.  

 fil-kaf-bio

 


Загадчык філіяла кафедры біялогіі А.У. Пятровіч

 

   

clip image0

 

 

Выступленне заг. кафедры біялогіі І.В. Катовіч перад студэнтамі 1-й групы 4-га курса біялагічнага факультэта, якія займаюцца ў філіяле кафедры на базе сярэдняй школы № 7 г. Мазыра

 

 

 

clip image1

 

 

Студэнты 1-й групы 4-га курса біялагічнага факультэта на практычных занятках па дысцыпліне “Методыка выкладання біялогіі” на базе філіяла кафедры біялогіі

 

 

 

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ РАБОТА  

Супрацоўнікі кафедры прымаюць удзел у падрыхтоўцы вучэбна-метадычных комплексаў і ЭВМК па выкладаемых дысцыплінах.  

uch-met-rabotaЗагадчыкам кафедры, кандыдатам біялагічных навук, дацэнтам Катовіч І.В. і дацэнтам кафедры, кандыдатам ветэрынарных навук, дацэнтам Пазывайла А.П. апублікаваны дапаможнік “Статычная біяхімія”, якая мае грыф ВМА ў галіне фізічнай культуры.

Дапаможнік прызначаны для вывучэння важнейшых тэм дысцыпліны “Біяхімія”. Ён змяшчае звесткі аб хімічным складзе арганізма чалавека, будове, фізіка-хімічных уласцівасцях і біялагічнай ролі бялкоў, нуклеінавых кіслот, ліпідаў, вугляводаў, ферментаў, вітамінаў і гармонаў, пытанні для самакантролю. 

Дапаможнік адрасаваны студэнтам спецыяльнасці 01-03 02 01 “Фізічная культура”. Рэалізацыя дапаможніка ажыццяўляецца ў кіёску корпуса № 2 па вул. Рыжкова, 36 а.  

На кафедры студэнтамі біялагічнага факультэта выконваюцца курсавыя работы па дысцыплінах: Заалогія (3-і курс); Батаніка (3-і курс), Методыка выкладання аховы прыроды (4-ы курс); Арганічная і біялагічная хімія, Фізічная і калоіднай хімія з асновамі радыябіялогіі (5-ы курс).

 

 

НАВУКОВАЯ РАБОТА 

Калектыў кафедры ўдзельнічае ў выкананні навуковай тэмы “Маніторынг біяразнастайнасці экасістэм Мазырскага раёна” (2011–2015 гг., навуковы кіраўнік – заг. кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Катовіч І.В.). 

У 2011 і 2012 гг. супрацоўнікамі кафедры апублікавана 36 работ, у тым ліку – 8 у выданнях, рэкамендаваных ВАК.  

З 2011 г. супрацоўнікамі кафедры ажыццяўляецца таксама навукова-даследчая работа па тэме “Ацэнка сучаснага стану біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці патэнцыяльна асабліва ахоўваемых тэрыторый на падставе аналізу стану флоры і фаўны ўсходняга Палесся з мэтаю забеспячэння яго больш устойлівага функцыянавання, арганізацыі турызму і экалагічнага выхавання насельніцтва” (ДПНД “Прыродна-рэсурсны патэнцыял”, № Дзяржрэгістрацыі 20.112.523). Навуковы кіраўнік ЧНК – дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А.  

Асістэнт Назарчук В.А. працуе над кандыдацкай дысертацыяй на тэму “Асаблівасці пігментацыі яек мадэльных відаў крачак паўднёвага ўсходу Беларусі”.  

gaiduchenko2Асістэнт Гайдучэнка А.С. выконвае кандыдацкую дысертацыю на тэму “Экалагічная структура дробных млекакормячых лясных фармацый паўднёвага ўсходу Беларускага Палесся”. З 8.08.2012 по 01.12.2012 г. асістэнт Гайдучэнка А.С. прымала ўдзел у выкананні сумеснага праекта “Ацэнка відавой і папуляцыйнай структуры супольнасцяў дробных млекакормячых з натуральных і тэхнагенна-парушаных экасістэм на тэрыторыях, набліжаных да Чарнобыльскай зоны (Беларусь)”. Кіраўнік праекта – Барысаў Ю.М., доктар біялагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі мікраэвалюцыі млекакормячых ІПЭЭ РАН імя А.М. Севярцова. Мэта работы – ацэнка відавой і папуляцыйнай структуры супольнасцяў дробных млекакормячых з натуральных і тэхнагенна-парушаных экасістэм на тэрыторыях, набліжаных да Чарнобыльскай зоны (Беларусь). У выніку даследаванняў будуць атрыманы новыя дадзеныя аб рознай ступені генетычнага палімарфізму папуляцый млекакормячых і асаблівасці тэрыторый, набліжаных да Чарнобыльскай зоны (за кошт магчымай індукцыі генетычных змен арганізмаў у выніку Чарнобыльскай аварыі), што дасць магчымасць па-новаму асвятліць ролю марфалагічнай і генетычнай зменлівасці віду як у працэсах адаптацыі папуляцый віду, так і форма- і відаўтварэння дробных млекакормячых. Матэрыялы даследаванняў могуць быць выкарыстаны для выпрацоўкі мер барацьбы з дробнымі млекакормячымі – шкоднікамі сельскай і лясной гаспадаркі, а звесткі па відавым складзе дробных млекакормячых – для ўдакладнення фаўністычных спісаў Беларускага Палесся, і пры складанні Кадастра жывёльнага свету Беларусі. Дадзеныя па колькасці дробных млекакормячых могуць выкарыстоўвацца для маніторынга небяспечных прыродна-ачаговых інфекцый, што перадаюцца экза- і эндапаразітамі. Вынікі марфалагічнага, морфафізіялагічнага і генетычнага аналізу дробных млекакормячых дазволяць ацаніць уплыў антрапічнай нагрузкі на прыродныя экасістэмы.  

 У перыяд з 25 па 28 верасня 2012 года ў г. Мінску ў рабоце V з’езда Герпеталагічнага грамадства імя A.M. Нікольскага прымаў удзел дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А. З’езд быў арганізаваны Дзяржаўным навукова-вытворчым аб’яднаннем “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах” і Герпеталагічным грамадствам імя Аляксандра Міхайлавіча Нікольскага пры Расійскай акадэміі навук, пры ўдзеле Украінскага герпеталагічнага грамадства. У рабоце з’езда прымалі ўдзел вядомыя вучоныя ў галіне герпеталогіі, экалогіі жывёл, аховы і рацыянальнага выкарыстання жывёльнага свету. Дацэнт Бахараў В.А. выступіў з двума дакладамі на тэмы: “Ж.Э. Жылібер – першыя герпеталагічныя даследаванні ў Беларусі”, “Храмасомны аналіз, ідэнтыфікацыя, ацэнка карыатыповай разнастайнасці жывародзячай яшчаркі”.  

baharev2

 

 

 Дацэнт В.А. Бахараў (крайні справа) на V з’ездзе Герпеталагічнага грамадства імя A.M. Нікольскага

 

 З 16 па 19 кастрычніка 2012 г. у горадзе Санкт-Пецярбург на базе навуковага цэнтра РАН і кафедры генетыкі і біятэхналогіі СПБДУ у рабоце VI навуковай школы маладых навукоўцаў “Экалагічная генетыка папуляцый” прымалі ўдзел асістэнты кафедры біялогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна А.С. Гайдучэнка і І.А. Крышчук.  

23 лістапада 2012 г. у рабоце II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Трансгранічнае супрацоўніцтва ў галіне экалагічнай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя”, арганізаванай Гомельскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны” і УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту”, прымалі ўдзел супрацоўнікі кафедры біялогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.  

 clip image002

 

Дацэнт Бахараў В.А. на пленарным пасяджэнні прадставіў даклад на тэму “Экалагічная ацэнка эфектыўнасці заказнікаў у захаванні біяразнастайнасці паўднёва-ўсходняга Палесся (на прыкладзе Мазырскага раёна і тэрыторый, што прылягаюць да яго)”. 

 

У межах работы секцыі “Ахова і маніторынг стану жывёльнага і расліннага свету” асістэнт Назарчук В.А. выступіла з дакладам на тэму “Ахоўныя віды птушак Лельчыцкага раёна”, магістрант Пракопчык У.І. (навуковы кіраўнік - дацэнт Бахараў В.А.) на тэму “Праблемы захавання рэліктавых жывёл Беларусі на прыкладзе крапчатага сусліка (Citellus suslicus, Guldenst, 1770)”, а студэнты 3-га курса біялагічнага факультэта Удод Я.А. і Тулягенава Ю.Я. (навуковы кіраўнік - асістэнт Назарчук В.А.) на тэму “Краявідная разнастайнасць і біятапічнае размеркаванне зімуючых птушак у горадзе Мазыры”  

clip image00

 

Асістэнт Назарчук В.А., студэнты Тулягенава Ю.Я., Удод Я.А., магістрант Пракопчык У.І. удзельнічаюць у рабоце секцыі “Ахова і маніторынг стану жывёльнага і расліннага свету” 

 

 

 

 

 

НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ РАБОТА СТУДЭНТАЎ

 

У 2012 г. на кафедры было абаронена 2 магістарскія дысертацыі: 

- Лукашэвіч В.Н. Тэма дысертацыі - «Таксанамія, марфа-біялагічны аналіз паўзуноў Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А.). 

- Зданевіч Т.А. Тэма дысертацыі - «Марфа-біялагічная разнаякаснасць сланечніка ва ўмовах паўднёвага ўсходу Палесся» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры, кандыдат сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П.).

 

 У цяперашні час выконваецца 5 магістарскіх дысертацый:

 - Ганчарык Ю.М. Тэма дысертацыі - «Марфа-біялагічны аналіз рыб рэчышча ракі Днепр у раёне горада Магілёва» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А.). 

- Пракопчык У.І. Тэма дысертацыі - «Распаўсюджанне і сучасны стан паселішчаў крапчатага сусліка Беларусі» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А.). 

- Малашчанка В.В. Тэма дысертацыі - «Экалагічны маніторынг фларыстычнай разнастайнасці ўрбанізаваных ландшафтаў на прышкольных участках горада Мазыра» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Старшыкава Л.В.). 

 - Дрынеўская Н.А. Тэма дысертацыі - «Відавая разнастайнасць атрутных грыбоў Лельчыцкага і Мазырскага раёнаў» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры, кандыдат сельскагаспадарчых навук Міжуй С.М.). 

 - Максімовіч Ю.В. Тэма дысертацыі – “Ацэнка фітасанітарнага стану Юзэфінскага лясніцтва Драгічынскага раёна і тэрыторый, што прылягаюць да яго” (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры, кандыдат сельскагаспадарчых навук Міжуй С.М.). 

 

  У 2011/2012 навучальным годзе на кафедры выканана 7 дыпломных работ студэнтамі 5-га курса біялагічнага факультэта:

 - Лучык А.А. - «Летняя дынаміка птушак горада Мазыра і яго ваколіц» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А.).

 - Паповіч А.В. - «Папуляцыйнай структура і экалогія жвавай яшчаркі антрапагенных ландшафтаў Мазырскага раёна» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А.).

 - Максімовіч Ю.В. - «Фітапатагенны стан лясных масіваў Драгічынскага раёна» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Міжуй С.М.).

 - Дрынеўская Н.А. - «Відавая разнастайнасць атрутных грыбоў Лельчыцкага і Мазырскага раёнаў» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Міжуй С.М.).

 - Грамовіч А.В. - «Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці студэнтаў біялагічнага факультэта ў працэсе вывучэння хіміі» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Старшыкава Л.В.).

  - Аўхачаў А.В. - «Мікрабіялагічная і фітаіндыкацыйная характарыстыка празмерна актыўнага глею МНПЗ для выкарыстання ў якасці ўгнаення» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Старшыкава Л.В.).

  - Казак А.В. - «Сімбіятычная актыўнасць шматгадовых бабовых траў ва ўмовах Мазырскага раёна» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П.).

 

 У 2012/2013 годзе студэнтамі 5-га курса плануецца падрыхтоўка 8 дыпломных работ, з іх 4 – па заяўках арганізацый:

 

 - Вараб’ёва М.М. Тэма работы - «Асаблівасці натальнага развіцця бясхвостых амфібій г. Мазыра і яго ваколіц». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А. Работа выконваецца па заяўцы ДУА «Парахонская сярэдняя школа Пінскага раёна». 

 - Дубініна А.В. Тэма работы - "Ацэнка экалагічнага стану вадаёмаў зон адпачынку г. Гомеля». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Міжуй С.М. Работа выконваецца па заяўцы ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Гомеля”. 

 - Сечка С.М. Тэма работы - «Фітапатагенны стан драўняных парод Лельчыцкага раёна». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П. Работа выконваецца па заяўцы Лельчыцкага лясгаса. 

 - Ярасевіч Ю.С. Тэма работы - «Марфалогія і прадуктыўнасць азімага рапсу ва ўмовах паўднёвага ўсходу Палесся». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П. Работа выконваецца па заяўцы КСУП «Прудокскае» Калінкавіцкага раёна. 

 - Лінкевіч М.Н. Тэма работы - «Асаблівасці росту і развіцця фацэліі піжмаласнай ва ўмовах паўднёвага ўсходу Палесся». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П. 

- Бобр В.П. Тэма работы - «Біялагічная прадуктыўнасць аўса пры выкарыстанні рэгулятараў росту ва ўмовах Мазырскага раёна». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П. 

- Ляшчынская Ю.Ю. Тэма работы - «Відавая разнастайнасць травяністай расліннасці поймы р. Прыпяць». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П. 

- Мурадава Н.Р. Тэма работы - «Відавая разнастайнасць дзікарослых травяністых раслін г. Мазыра». Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Старшыкава Л.В. 

 На кафедры функцыянуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “ІНТЭЛБІЯ» (навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Старшыкава Л.В.). У рабоце дадзенай лабараторыі ўдзельнічалі выпускнікі біялагічнага факультэта 2012 г. Аўхачаў А.В., Грамовіч А.В. і студэнты 5-га курса Мурадава Н.Р., Пержаніца В.В. 

 У складзе лабараторыі таксама функцыянуе навукова-даследчы гурток «Тэрыёлаг» (навуковы кіраўнік - асістэнт кафедры біялогіі Гайдучэнка А.С.). У гуртку займаюцца 15 студэнтаў 3-5-х курсаў біялагічнага факультэта.

 

 За перыяд 2011-2012 гг. студэнтамі апублікавана 52 артыкулы.  

 Па выніках навуковых даследаванняў у навучальны працэс біялагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, сярэдняй школы № 12 г. Мазыра і УА “Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй” укаранёна 15 актаў.

 

  

  

Кафедра біялогіі прымае ўдзел у выкананні дагавора № ХД 1203 на выкананне доследна-тэхналагічнай работы «Праграма семінараў, палявых практыкумаў і лабараторных заняткаў па актуальных праблемах выкладання біялогіі і хіміі ў школе» паміж УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і аддзелам адукацыі Мазырскага раённага выканаўчага камітэта. У межах гэтага дагавора праведзена 2 навукова-метадычныя семінары з удзелам настаўнікаў біялогіі і хіміі і палявыя практыкумы па батаніцы і заалогіі з удзелам навучэнцаў сярэдніх школ г. Мазыра.

 

 На семінары «Актуальныя праблемы выкладання біялогіі і хіміі» (15.07.2012 г.) выступілі:

 

 - Заг. кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Катовіч І.В. Тэма даклада – «Асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння кафедры біялогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна са школамі г. Мазыра ».

 

 - Асістэнт кафедры біялогіі Гайдучэнка А.С. Тэма даклада – «Арганізацыя летняга экалагічнага практыкуму як сродак развіцця даследчых навыкаў і замацавання ведаў у галіне біялогіі».

 

 - Асістэнт кафедры біялогіі Крышчук І.А. Тэма даклада – «Сучасная хімічная адукацыя: праблемы настаўніка і шляхі іх вырашэння».

 

 На семінары «Арганізацыя навукова-даследчай работы навучэнцаў школ» (15.06.2012 г.) выступілі:

 

 - Дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Бахараў В.А. Тэма даклада – «Вопыт планавання і арганізацыі даследчай работы ва ўмовах школы».

 

 - Заг. кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Катовіч І.В. Тэма даклада – «Структура навукова-даследчай работы».

 

 -Асістэнт Гайдучэнка А.С. Тэма даклада – «Ужыванне метадаў статыстычнага аналізу пры даследаванні відавой разнастайнасці энтамафаўны прыродных экасістэм».

 

 У чэрвені 2012 г. навучэнцы школ г. Мазыра пад кіраўніцтвам дацэнта Міжуя С.М. і асістэнта Гайдучэнка А.С. прайшлі навучанне ў межах палявых практыкумаў па батаніцы і заалогіі.

 

 

 

Выступленне дацэнта Бахарава В.А. на семінары “Арганізацыя навукова-даследчай работы навучэнцаў школ” (15.06.2012 г.)

 



У супрацоўніцтве з УА Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» ў межах вучэбна-метадычнай і навуковай работы ўдзельнічаюць заг. кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Катовіч І.В. і дацэнт кафедры, кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт Пазывайла А.П. За час супрацоўніцтва апублікаваны 1 вучэбна-метадычны дапаможнік і 2 артыкулы.

baharev3У 2012 годзе заключаны дагаворы з СШ № 5, СШ № 8 г. Мазыра і дзяржаўнай установай адукацыі Мазырскі эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі па пытаннях узаемадзеяння ў межах вучэбнай, метадычнай і навуковай работ.

У супрацоўніцтве з СШ № 5 г. Мазыра ўдзельнічаюць заг. кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Катовіч І.В. і дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Пазывайла А.П. Тэма работы – «Вызначэнне тытруемай кіслотнасці малочных прадуктаў рознай тлустасці і розных тэрмінаў захоўвання».

Супрацоўніцтва з СШ № 12 г. Мазыра забяспечваюць дацэнты кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Старшыкава Л.В., кандыдат сельскагаспадарчых навук Міжуй С.М., асістэнты Гайдучэнка А.С., Малашчанка В.У. Тэмы работ: «Даследаванне прышкольнага ўчастка на прадмет наяўнасці біёты, якая насяляе драўняныя насаджэнні, глебу і лясную падсцілку», «Вызначэнне энтамафаўны, якая знаходзіцца ў актыўным стане на тэрыторыі прышкольнага ўчастка», «Экалагічны маніторынг фларыстычнай разнастайнасці ўрбанізаваных ландшафтаў на прыкладзе прышкольных участкаў горада Мазыра» .

У супрацоўніцтве з ДУА “Мазырскі эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі” (МЭБЦДіМ) па пытаннях узаемадзеяння ў межах вучэбнай, метадычнай і навуковай работ удзельнічаюць дацэнты кафедры, кандыдаты сельскагаспадарчых навук Пяхота А.П. і Міжуй С.М. Займаючыся навукова-даследчай работай на навучальным эколага-біялагічным комплексе, студэнты пад кіраўніцтвам выкладчыкаў выконваюць дыпломныя работы.

У межах гэтага супрацоўніцтва праведзена 2 семінары-практыкумы з удзелам педагогаў МЭБЦДіМ, настаўнікаў біялогіі сярэдніх школ г. Мазыра, Мазырскага, Нараўлянскага і Жыткавіцкага раёнаў – “Біялагічнае адукацыя: вопыт вучэбна-выхаваўчай і навуковай работы (30.03.2012 г.) і «Хваробы дэкаратыўных раслін» (20.06.2012 г.).

24 лістапада 2012 г. на базе біялагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў сярэдняй і дадатковай адукацыі «Моладзь і экалагічныя праблемы сучаснасці».

У рабоце журы конкурсу прынялі ўдзел супрацоўнікі кафедры біялогіі: заг. кафедры Катовіч І.У., дацэнты Пазывайла А.П., Пяхота А.П., Міжуй С.М.

На конкурс былі прадстаўлены работы вучняў Козенскай сярэдняй школы, ДУА “Гімназія імя Я. Купалы”, ДУА “Мазырскі эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі”, сярэдніх школ № № 5, 6, 8, 9 і 15 г. Мазыра.

Пераможцам конкурсу стаў вучань 11-га класа сярэдняй школы № 8 г. Мазыра Матуз Аляксей Віктаравіч (навуковы кіраўнік - настаўнік хіміі СШ № 8 Грамовіч Аляксандр Вітальевіч). Тэма работы - «Характарыстыка снежнага покрыва ў горадзе Мазыры».

 

 

 

Кафедра біялогіі супрацоўнічае з кафедрай хіміі ФДБАУ ВПА «Маскоўская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі імя К.І. Скрабіна» (Расійская Федэрацыя). За 2011-2012 гг. апублікавана 3 сумесныя артыкулы (два ў выданнях, рэкамендаваных ВАК Рэспублікі Беларусь).

Кафедра біялогіі ажыццяўляе супрацоўніцтва з Інстытутам экалогіі пры Даўгаўпілскім універсітэце (Латвія). У межах дагавора ажыццяўляецца ўзаемадзеянне па пытаннях вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай работы (чытанне лекцый і ўдзел у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях).

 

 

 

Супрацоўнікі кафедры з’яўляюцца куратарамі груп біялагічнага факультэта:

- Дацэнт Пазывайла А.П. (Куратар 1-й групы 3-га курса БФ).

- Дацэнт Міжуй С.М. (Куратар 1-й групы 4-га курса БФ).

- Дацэнт Пяхота А.П. (Куратар 2-й групы 5-га курса БФ).

- Асістэнт Гайдучэнка А.С. (Куратар 2-й групы 4-га курса БФ).

- Асістэнт Крышчук І.А. (Куратар 1-й групы 2-га курса БФ).

- Асістэнт Малашчанка В.У. (Куратар 1-й групы 1-га курса БФ).

- Асістэнт Назарчук В.А. (Куратар 2-й групы 1-га курса БФ).

 

На працягу навучальнага года куратарамі студэнцкіх груп праводзяцца тэматычныя гутаркі па антыкарупцыйнай дзейнасці, па праблемах экалогіі, здаровага ладу жыцця, эканоміцы, беражлівасці, выкананні патрабаванняў бяспекі і правіл паводзін і пражывання ў інтэрнатах універсітэта. Студэнты курыруемых груп далучаюцца да навукова-даследчай работы і да заняткаў у спартыўных секцыях.

Выкладчыкі кафедры прымаюць удзел у правядзенні адзіных інфармацыйных дзён, аказваюць педагагічную і псіхалагічную дапамогу студэнтам курыруемых груп і праводзяць маніторынг сацыяльна-бытавых умоў іх пражывання ў інтэрнатах універсітэта.

На пасяджэннях кафедры рэгулярна абмяркоўваюцца вынікі паспяховасці студэнтаў.

 

 


Тэл.: +375 236 329684;
Корпус 4 (вул. Рыжкова, 36a)
аўдыторыя 172
 
 
 
 

Дополнительная информация