Педагагічная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта

Педагагічная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта

 

03-03-3У адпаведнасці з вучэбным планам і графікам правядзення практык студэнты 3 курса 1 групы спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” з 19 лютага па 25 сакавіка 2018 г. праходзілі педагагічную практыку ва ДУА СШ № 1 г. Мазыра, на базе якой арганізаваны філіял кафедры беларускай і рускай філалогіі ўніверсітэта. Групавымі кіраўнікамі былі прызначаны кандыдаты філалагічных навук, дацэнты кафедры беларускай і рускай філалогіі Мазуркевіч Л.М., Шаўчэнка М.М., Сузько А.У.

Падчас практыкі студэнты правялі 3 заліковыя ўрокі па беларускай мове, 2 – па беларускай літаратуры, заліковае пазакласнае мерапрыемства па беларускай мове, а таксама выканалі заданні па педагогіцы і псіхалогіі, падрыхтавалі неабходную справаздачную дакументацыю.

Практыка прайшла арганізавана і, як адзначылі студэнты, дазволіла ім пераканацца ў правільнасці абранай прафесіі.

         Шчырую ўдзячнасць выражаюць студэнты і групавыя кіраўнікі практыкі настаўнікам-філолагам Мірановіч Л.П., Мурашка Л.І., Пусікавай А.В., Літвін Л.С., Рафальскай В.А.

 

Мазуркевіч Л.М.,

куратар групы, кандыдат філал. навук,

дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі

 

 

 

Дополнительная информация