«ТЫ БУДЗЕШ ЗВІНЕЦЬ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!»

«ТЫ БУДЗЕШ ЗВІНЕЦЬ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!»

20-02-3На філалагічным факультэце ў Дзень роднай мовы з мэтай фарміравання высокай маральнай і маўленчай культуры асобы праводзілася літаратурна-музычная кампазіцыя “Ты будзеш звінець, мая родная мова!” На ёй прысутнічалі выкладчыкі, настаўнікі, студэнты і вучні. Літаратурна-музычную кампазіцыю адкрыў прывітальным словам прафесар, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства В.В.Шур.

У выкананні студэнтаў 2, 4 і 5 курсаў (Дзенісовіч А., Сілінец В., Нахаенка А., Карпавай М., Кудзін М., Лемеза Ю., Анціпенака Ю., Гаўрылавец К., Яраш В.) мы пачулі бессмяротныя радкі аб роднай мове вядомых паэтаў.

Асабліва ўсхвалявалі выступленні запрошаных паэтаў-землякоў.

Узнёслыя, шчырыя словы, прысвечаныя роднай мове, прагучалі ў выступленні аўтара шматлікіх паэтычных зборнікаў, актрысы, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Г.М.Дашкевіч.

Працягам свята, цудоўным памятным імгненнем было выступленне барда, аўтара зборнікаў песень М.М.Копача.

Колькі ўзнёслых і прачулых радкоў, напоўненых патрыятычнымі пачуццямі і думамі пра свой край, мову прагучала ў выступленні паэта, кандыдата філалагічных навук, дацэнта А.К.Малюка.

Усе прысутныя адчулі вялікую асалоду ад прачытанных аўтарамі паэтычных твораў.

Свята аб’яднала людзей неабыякавых, творчых – усіх, хто імкнецца спазнаць і развіваць родную мову.

Падобныя мерапрыемствы ўжо сталі традыцыйнымі на філалагічным факультэце, таму мы спадзяемся хутка ўбачыць нашых гасцей зноў ва ўніверсітэце.

 

Дополнительная информация