Краязнаўчы матэрыял Мазыршчыны ў часе і прасторы і яго вывучэнне ў сярэдняй школе

Краязнаўчы матэрыял Мазыршчыны ў часе і прасторы і яго вывучэнне ў сярэдняй школе

 

radzimaznaustva17 мая 2014 года на базе СШ № 15 г. Мазыра праходзілі “ХІІІ Макараўскія чытанні”. У межах гэтых чытанняў кафедра беларускага мовазнаўства правяла навукова-метадычны семінар “Краязнаўчы матэрыял Мазыршчыны ў часе і прасторы і яго вывучэнне ў сярэдняй школе”. У семінары прынялі ўдзел выкладчыкі філалагічнага факультэта і настаўнікі  сярэдніх школ г. Мазыра, Мазырскага раёна і суседніх раёнаў, у школах якіх праводзяцца такія факультатыўныя заняткі.

З грунтоўным дакладам “Праблемы і перспектывы вывучэння ўрбананіміі Мазыра”, выступіў доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства В.В. Шур. Вялікі інтарэс выклікаў даклад кандыдата гістарычных навук, дацэнта А.Я Барсук “Гісторыя Мазырскага замка”.

Настаўніца Скрыгалаўскай СШ Мазырскага раёна Л.А. Пузан падрабязна расказала пра лёс свайго земляка Героя Савецкага Саюза М. Катлаўца, у гонар якога названы вуліцы ў Мазыры і Тыраспалі. імя М. Катлаўца ўпісана залатымі літарамі ў спіс многіх тысяч герояў, якія мужна змагаліся з фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і загінулі за свабоду сваёй Радзімы.

Пра свой радавод, гнасеалагічныя карані якога ўзыходзяць аж ад ХVІІ стагоддзя, расказала дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі, дацэнт Т.У.Паліева, што выклікала вялікую цікавасць у прысутных.

Удзельнікам семінара былі прадэманстраваны дакументальныя фільмы пра Мазыр “Старыя вуліцы горада Мазыра” і “Вызваленне Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Настаўнікі школ набылі электронны варыянт праграмы факультатыўных заняткаў “Радзімазнаўства: Мазыршчына”, якая зацверджана на пасяджэнні Савета дзяржаўнай установы адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” ад 18.12.2012, пратакол №4, а таксама электронны варыянт падручніка “Радзімазнаўства: Мазыршчына”, аўтар якога доктар філалагічных навук, прафесар В.В. Шур. 

 

 

 
 
 

Дополнительная информация