Выдадзена новая манаграфія
- Подробности
- Опубликовано 13.11.2013 09:01
У выдавецтве УА МДПУ імя І.П. Шамякіна выйшла ў свет манаграфія "Слова ў мастацкім кантэксце: онімы, метафары", аўтарамі якой з'яўляюцца В.В.Шур, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства і С.Б.Кураш, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры рускай мовы.
У манаграфіі комплексна прааналізавана роля онімаў і метафар у стварэнні мастацкіх тэкстаў. Вызначаюцца іх функцыі як выразных вобразна-выяўленчых, стылёваўтваральных, тэкстаўтваральных і дыскурсіўных сродкаў мастацкай творчасці.
Кніга будзе карыснай для студэнтаў ВНУ, навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, магістрантаў, выкладчыкаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца праблемамі мовы і літаратуры.