Святыні друкаванага слова
- Подробности
-
Опубликовано 31.08.2026 09:15
З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзіўная родная мова.
Максім Танк
Па традыцыі ў першую нядзелю верасня ў рэспубліцы адзначаецца Дзень беларускага пісьменства і друку. Друкаванае слова – гэта вялікая сіла, якая захоўвае памяць народа, асвятляе шлях да ведаў.
Пазнаёміцца з выданнямі, прысвечанымі вытокам беларускага пісьменства і выдатным асветнікам беларускай зямлі, можна на абанеменце № 1 (ауд. № 100).
Выстава працягнецца да 7 верасня.