Семінар “Фарміраванне камунікатыўнай культуры навучэнцаў у кантэксце беларускага менталітэту”
- Подробности
- Опубликовано 26.03.2013 11:11
21 сакавіка 2013 г. студэнты 2 курса 3 групы філалагічнага факультэта (спецыяльнасць “Гісторыя. СПД”) прынялі ўдзел у раённым семінары “Фарміраванне камунікатыўнай культуры навучэнцаў у кантэксце беларускага менталітэту”, арганізаваным Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі г. Мазыра.
Студэнты Юхалка В., Сцельмашонак Т., Сузько А., Лісавец Н. падзяліліся ўражаннямі і прадставілі вынікі сваёй работы падчас навукова-этнаграфічнай экспедыцыі, якая адбылася ў межах міжнароднага фестывалю “Зоў Палесся”. Экспедыцыя праводзілася з мэтай збору, вывучэння, рэканструкцыі і захавання матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларускага Палесся і была арганізавана Гомельскім абласным краязнаучым музеем для студэнтаў, магістрантаў, навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў ВНУ г. Гомеля і г. Мазыра.
Кожнае выступленне на семінары было прысвечана пэўнаму накірунку работы экспедыцыі. Рэканструкцыя беларускай песні, абрадаў (Юхалка Віялета); прэзентацыя майстар-класа вяскоўцаў па вязанні, ткацтве, прадзенні, вышыванні, пляценні, бондарстве (Лісавец Надзея, Сузько Аліна); прадстаўленне Вясковага музея-хаты Петрыкаўскага краязнаўчага музея (Сцельмашонак Таццяна). Удзельнікі семінара падзякавалі студэнтам за паведамленні, цікавасць да роднай гісторыі і культуры.