Паважаныя абітурыенты-2013

Паважаныя абітурыенты-2013

abitur-3КАФЕДРА БЕЛАРУСКАГА МОВАЗНАЎСТВА УА "Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна" сардэчна запрашае вас паступаць на новыя спецыяльнасці: "Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)", "Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (нямецкая)".

Мова – гэта люстэрка матэрыяльнай і духоўнай культуры любога народа, таму яна з’яўляецца вельмі цікавым і шмат у чым павучальным аб’ектам даследавання.

Нам вельмі б хацелася, каб наша мова жыла яшчэ шмат стагоддзяў, радавала сваей мілагучнасцю і прыгажосцю іншыя пакаленні. Таму, калi вы любiце родную мову, калi вы хочаце стаць майстрам сваёй справы, тады шлях павiнен прывесці вас на філалагічны факультэт.

Філолаг – гэта духоўна развіты чалавек з глыбокімі гуманітарнымі ведамі. Ён з’яўляецца ўзорам для іншых у валоданні словам, у рэалізацыі моўнай культуры, вуснай і пісьмовай творчасці і таму запатрабаваны ў любым калектыве.

ПЕРСПЕКТЫВЫ НАВУЧАННЯ:

  • новыя спецыяльнасці "Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)", "Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (нямецкая)" – актуальны і запатрабаваны накірунак вышэйшай лінгвістычнай адукацыі, у рамках якога ажыццяўляецца падрыхтоўка выкладчыкаў дзвюх моў: роднай і замежнай;
  • магчымасць атрымаць якасную адукацыю па філалагічных дысцыплінах;
  • навучанне ў высокакваліфікаваных выкладчыкаў;
  • бліскучыя магчымасці паступлення ў магістратуру і аспірантуру;
  • спрыяльныя ўмовы пражывання ў інтэрнаце;
  • актыўнае і разнастайнае творчае жыццё студэнтаў: літаратурныя і тэатральныя вечарыны, конкурсы, вандроўкі па Беларусі і г.д.;
  • нашы выпускнікі маюць магчымасць працаваць не толькі ў школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, вышэйшых навучальных установах, але і ў рэдакцыях газет і часопісаў, на радыё і тэлебачанні, у выдавецкіх цэнтрах і г.д.

Шчыра спадзяёмся, што хутка наша дружная студэнцкая кагорта папоўніцца маладой зменай!

 Калі Вас зацікавіла дадзеная інфармацыя і вам патрэбна дадатковая кансультацыя, звяртайцеся на кафедру беларускага мовазнаўства па тэлефоне (8-0236-325462 (з 8.00 да 16.00).

Дополнительная информация