Педагагічная практыка-2013 на філалагічным
Ошибка
  • Не удалось удалить 110f5440fba69eea0af139dc6c7670c5.png

Педагагічная практыка-2013 на філалагічным


embl2

З 11 лютага 2013 года студэнты 4 курса 1 групы (спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура.”, “Беларуская мова і літаратура. Сусветная і айчынная культура”) накіраваны на педагагічную практыку ў СШ №1, №9, №12 г. Мазыра.

Кіраўнікамі практыкі з’яўляюцца выкладчыкі кафедры беларускага мовазнаўства: Шур В.В., Шаўчэнка М.М., Жураўлёва С.І., Мазуркевіч Л.М., Прахарэнка Л.В.

У школах студэнты размеркаваны ў класы, дзе працуюць вопытныя настаўнікі-прадметнікі: Сталярчук Т. У., Літвін Л. С., Здрок Л. Ф. Вягера Н. Б., Філон А. І., Кажадуб Н. А, Маісеева І. І., Кацапава С. І., Барысевіч В. У. і інш. Для студэнтаў настаўнікі вышэйшай і першай катэгорый у школах правялі майстар-класы: Літвін Л.С. (СШ №1) - урок па беларускай літаратуры "Трагічны лёс дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны" (па апавяданні М.Лынькова "Васількі"), Вягера Н.Б. (СШ №9) - урок па беларускай мове "Правапіс падоўжаных зычных".

Плённа і цікава прайшлі першыя тыдні практыкі.  


02-03 

Дополнительная информация