140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы прысвячаецца…

140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы прысвячаецца…

photo 21 лютага ў рамках плана мерапрыемстваў філалагічнага факультэта, прысвечаных Году гістарычнай памяці і Міжнароднага дня роднай мовы, які традыцыйна адзначаецца ў гэты дзень, на філалагічным факультэце адбыўся брэйн-рынг “Ад прадзедаў, спакон вякоў, нам засталася спадчына…”. Падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемства ажыццяўлялі выкладчыкі кафедры беларускай і рускай філалогіі: дацэнт Сузько А.У. і старшы выкладчык Судзібор І.Л.

Інтэлектуальны турнір быў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. Мадэратарам праекта з’яўлялася дацэнт Сузько А.У. Увага студэнтаў была сканцэнтравана вакол біяграфіі народнага паэта Беларусі і яго класічнай камедыі “Паўлінка”. Ад студэнтаў патрабавалася не толькі ўважлівае прачытанне твора Янкі Купалы, але і веданне беларускай народнай культуры і традыцый. У брэйн-рынгу прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”. Каманды першага (“Купалінкі”), другога (“Агрэст”) і чацвёртага (“Кветкі Палесся”) курсаў спаборнічалі паміж сабой у веданні купалаўскай “Паўлінкі”.

Атмасфера творчасці, узаемападтрымкі, дух спаборніцтва панавалі ў аўдыторыі. Пераможцам турніру стала каманда 1 курса 1 групы “Купалінкі”, 2 месца занялі “Зоркі Палесся”, трэцяе – “Агрэст”. Дыпломамі таксама былі ўзнагароджаны самыя актыўныя ўдзельнікі кожнай каманды. Мерапрыемства было праведзена пры падтрымцы прафкама ўніверсітэта.

фотофото
фотофото
фотофото

Дополнительная информация