“Сёння табе гонар і пашана…”: літаратурна-музычная кампазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння І.П. Шамякіна
- Подробности
- Опубликовано 02.03.2021 08:02
Не, класікі не паміраюць –
Такі іх бессмяротны род.
Што напісаць
Не паспяваюць,
За іх дапісвае народ…
В. Лукша
26.02.2021 г. на філалагічным факультэце была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная творчай і грамадскай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі І. П. Шамякіна (рэжысёры праекта: старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай філалогі І.Л. Судзібор, дацэнт кафедры В.У. Сергушкова).
Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт з гонарам носіць імя Івана Пятровіча Шамякіна. Студэнты філалагічнага факультэта Колас Эдуард, Ярошык Рэгіна, Маліноўская Карына, Жамойдзік Дар’я, Якаўцова Яўгенія пранікнёна прачыталі вершы Г. Дашкевіч, В. Лукшы, В. Шніпа, П. Пранузы, прысвечаныя вялікаму сыну палескай зямлі Івану Шамякіну. Прагучалі ўрыўкі з мастацкіх твораў пісьменніка: “Крыніцы”, “Сэрца на далоні”, “Злая зорка”, “Палеская мадонна”, “Глыбокая плынь”, а таксама ўспаміны Галіны Дашкевіч пра І. П. Шамякіна “Сустрэчы, падараваныя лёсам”. У выкананні Інкаўцовай Аліны, Лахманковай Анастасіі, Грыб Жанны, Кузьміча Уладзіміра прагучалі любімыя песні І. П. Шамякіна. Танцавальны эцюд усім гледачам падаравала вучаніца 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №14 г. Мазыра” Ганна Цалко. Выступленне ўдзельнікаў Літаратурнай гасцёўні суправаджалася фотаздымкамі з сямейнага альбома Шамякіных “Галіны жыцця”.
Славу і гонар нашай краіны складаюць яе людзі. І.П. Шамякін – у шэрагу тых, хто сваёй творчасцю, грамадскай дзейнасцю спрыяў развіццю нацыянальнай культуры і навукі нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.
Адказны за выхаваўчую работу
на філалагічным факультэце
І. Л. Судзібор