Падведзены вынікі ўнутрыўніверсітэцкага этапу рэспубліканскага праекта ГА «БРСМ» "100 ідэй для Беларусі"

Наши студенты на олимпийских играх

Падведзены вынікі ўнутрыўніверсітэцкага этапу рэспубліканскага праекта ГА «БРСМ» "100 ідэй для Беларусі"

100 ideiЗ мэтай прыцягнення моладзі да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі і стымулявання грамадзянскіх ініцыятыў ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна быў праведзены ўнутрыўніверсітэцкі этап рэспубліканскага праекта ГА «БРСМ» "100 ідэй для Беларусі".

Пад старшынствам Кралевіч Ірыны Мікалаеўны, прарэктара па навуковай рабоце, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь , камісія (члены камісіі - Матвеева С.В., сакратар ПА ГА «БРСМ»; Струкаў В.В., старшыня прафкама студэнтаў; Міхневіч С.А ., метадыст аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю; Юдзянкова Г.В., спецыяліст аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю) разгледзела 7 заявак. У выніку абмеркавання 1 месца атрымаў праект «Спяшайцеся рабіць дабро», скіраваны да работы з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі, дзецьмі-сіротамі (аўтар - Радаўня Т.У.), 2 месца - праект "Кантроль за бяздомнымі жывёламі" (аўтар - Лухновіч А.В.).

06-07-107-06-2

Пераможцам конкурсу праектаў "100 ідэй для Беларусі" былі ўручаны граматы і каштоўныя прызы ад Мазырскага РК ГА "БРСМ" і прафкама студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Дополнительная информация