Наши студенты на олимпийских играх
Сустрэча прадстаўнікоў Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці са студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта
- Подробности
- Опубликовано 11.04.2013 13:32
9 красавіка 2013 года ва УА МДПУ імя. І.П. Шамякіна адбылася сустрэча намесніка начальніка эканамічнага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці Кажамякінай Н.А. са студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта па пытаннях павышэння фінансавай дасведчанасці.
Кажамякіна Н.А., намеснік начальніка эканамічнага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці, выступіла з дакладам на тэму: «Сучасная арганізацыя крэдытавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь».
Сучасны ўзровень фінансавай і банкаўскай сістэм уяўляе сабой досыць складаны механізм. З'яўленне вялікай колькасці новых фінансавых і банкаўскіх прадуктаў і паслуг ставіць перад людзьмі задачы, да вырашэння якіх яны не заўсёды аказваюцца гатовымі. Гэта звязана з тым, што вельмі часта ў грамадзян адсутнічаюць фінансавыя веды, навыкі планавання бюджэту хатніх гаспадарак і прыняцця ўзважаных рашэнняў па выкарыстанні фінансавых прадуктаў і паслуг.
У Рэспубліцы Беларусь, як і ва ўсім свеце, усё больш увагі надаецца пытанню фінансавай дасведчанасці. Сёння Нацыянальным банкам праводзяцца мерапрыемствы як па ўдасканаленні фінансавых інструментаў і інфраструктуры фінансавага рынку, так і па павышэнні фінансавай дасведчанасці грамадзян, якія з'яўляюцца карыстальнікамі дадзеных паслуг.