Официальный сайт Мозырского государственного педагогического университета имени И.П.Шамякина

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “МАЗЫРШЧЫНА: ЛЮДЗІ, ПАДЗЕІ, ЧАС”

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся калегі з Пяцігорскага дзяржаўнага ўніверсітэта – доктар гістарычных навук, прафесар Ю.Ю. Клычнікаў пажадаў плённай працы, цікавых дакладаў і добрых вынікаў канферэнцыі.

Павіншаваў юбіляра У.А. Лякін – пісьменнік і краявед, які адзначыў дапамогу Васіля Васільевіча ў станаўленні яго як краязнаўцы, карысныя рэкамендацыі па напісанні кніг па гісторыі Мазыршчыны. Дацэнт кафедры псіхалогіі і сацыяльнай педагогікі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт М.А. Дыгун падкрэсліў ролю В.В. Шура ў яго прафесійным самавызначэнні, выдатныя чалавечыя якасці юбіляра.

Доктар філалагічных навук, прафесар С.Б. Кураш далучыўся да шчырых словаў у адрас В.В. Шура, прадставіў даклад “Імя Васіль: сімвал, брэнд, канцэпт”.

Свае прывітанні да юбіляра і ўдзельнікаў канферэнцыі даслаў доктар філалагічных навук, прафесар У.І. Коваль, прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства ГДУ імя Францыска Скарыны. Ён падкрэсліў неверагодную навуковую апантанасць В.В. Шура, значныя дасягненні на ніве педагагічнай дзейнасці.

З цікавым дакладам аб даследаванні дзейнасці праваслаўных прыходаў Мазыра па будаўніцтве і рэканструкцыі культавых будынкаў у XIX ст. выступіў начальнік аддзела давузаўскай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі ГДТУ імя П.В. Сухога, кандыдат гістарычных навук, дацэнт С.А. Юрыс.

Васіль Васільевіч Шур звярнуўся да аудыторыі са словамі ўдзячнасці, расказаў аб сваіх навуковых пошуках і выніках шматгадовай працы, падзяліўся ўспамінамі і цікавымі выпадкамі біяграфіі.

Да віншаванняў далучыліся ўсе прысутныя, у гонар юбіляра гучалі працяглыя апладысменты, пажаданні доўгіх гадоў жыцця і новых даследаванняў.

Работа канферэнцыі працягнулася ў межах запланаваных секцый. Шырокі ўдзел у мерапрыемстве прынялі студэнты філалагічнага факультэта, аспіранты з Кітая.

 

Дополнительная информация