Да 70-годдзя філалагічнага факультэта

Архив новостей - филологический факультет

Да 70-годдзя філалагічнага факультэта

andrievskiyАндрыеўскі Васіль Рыгоравіч нарадзіўся 20 кастрычніка 1967 года ў вёсцы Града Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Юравіцкую сярэднюю школу і філалагічны факультэт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н. К. Крупскай (1989).

Друкуецца з 1987 года. Аўтар паэтычных зборнікаў “Пад літасцю нябёс” (2001) і “Вербніца” (2007), шматлікіх публікацый у рэспубліканскай перыёдыцы (“Полымя”, “Маладосць”, “Вясёлка”, “Вожык”, “Літаратура і мастацтва” і інш.)

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Жыве і працуе ў Мазыры. 

 

***

Дзе скрозь азёрная вада,
Палеткі збажыны азімай, -
Ёсць вёска сціплая – Града,
Мая дзівосная радзіма.

08-11-13Зямлі калінкавіцкай сын,
Зямлі, што войнаў сніць пажары, -
Я помню возера Ліцвін
І слынных Юравіч абшары.

Вярнуць бы час шчаслівы той:
За плугам ходзіць дужы тата,        
Матуля цэдзіць сырадой,        
Прапахлая аерам хата…

О хата! Верыцца калісь
Даруеш змушаныя крокі…
Чарнобыль мары спапяліў,
І тата на кладах высокіх.

Жыццё няпростае, інакш
Не мела б сэнсу ў ім нічога.
І толькі Госпад знае наш,
Каму якой ісці дарогай.

08-11-01 

Мая мова

Вечна ў сэрцы, як родная маці,
Беларуская спеўная мова.
Лёс не знішчыў і продак не страціў
У віхуры часін палыновых.

Покуль дыхаюць грудзі – трываю,
Днём, пражытым як след, ганаруся
І у засені роднага краю
За цябе, мая мова, малюся.

 

08-11-03Педагог

             Памяці Уладзіміра Верамейчыка

Педагог – гэта слова святое,
Колькі велічы, годнасці ў ім!
Педагог – гэта думак раздолле
Аб жыцці і аб шчасці людскім.

Педагог – гэта вернасць і вера,
Гэта сэрцаў удзячных агмень.
Педагог – гэта шчодрасць без меры
І любові нязгасны прамень.

 


ТАБЕ, МАЗЫРСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ

08-11-05Між Прыпяццю зычлівай
І сонцам залатым
Пранесліся шчасліва
Студэнцкія гады.

Здаецца, толькі ўчора
Гасцінна прывітаў
Мяне цудоўны горад,
І ты руку падаў.

Прафесараў ашчаднасць…
Світанкі на дваіх…
Хачу, каб стаў нашчадак
Выпускніком тваім!

 

***

08-11-04Філалагічны факультэт!
Ты быў заўсёды непаўторны.
Твой выпускнік – і мовавед,
І літаратар, і гісторык…

Якія таленты ў букет
Збіраў здалёку ты і зблізку!..
Квітней, славуты факультэт,
Красуй над Прыпяццю мазырскай!

 

***

Не забуду, напэўна, ніколі
Я спаткання у вечар святы.
Ах, як цешыла слых наваколле,
Як ад шчасця свяцілася ты!..

08-11-06І зліваліся з вуснамі вусны,
Да пагляду імкнуўся пагляд,
Плыў Сусвет у суладдзі спакусным
Чысцінёй паляшуцкіх Каляд.

 


***

Заззяе зорка – таямніца!
Успыхне кветка – прыгажосць!
Пральецца думка навальніцай:
Я ў гэтым свеце толькі госць!

Але пакуль душа і сэрца
Не развучыліся цаніць
Усё, што Госпадам даецца, -
Не чэзнуць безнадзейна дні!

 

 

13-11-04Сонца над буслянкай


Звонкі клёкат ловіць слых
Красавіцкім ранкам –
Зноў вярнуліся буслы
Ў родную буслянку.

Над палескаю зямлёй,
Дзе вятры гуляюць,
Хутка дружнаю сямёй
Птахі залунаюць.

А пакуль над іх жытлом,
Над птушыным лёсам
Сонца весняга святло,
Хараство нябёсаў.                 

 

***


Надзеяй, любоўю ды верай лагоджу
Я сэрца ад рання да рання.
І ў гэтым святым трыадзінстве знаходжу
І радасць, і сэнс існавання. 

 

19-12-25Мазыр

                          Аляксандру Пархоменку

 

Тут над Прыпяццю гор хараство.
Тут яроў першабытных раскоша.
Тут, нібыта гаючым пітвом,
Наталяюся ласкаю божай.

Тут на ўлонні прыветных вятроў
Прападаюць і стома, і смутак.
Тут гармонія з’яваў і слоў,
Хоць і моцна прагрэсам кранута.

Льюць нябёсы святло спакваля
На душу і на сэрца шчымліва…
О Мазыр, дарагая зямля,
Покуль ёсць ты ў мяне  –  я шчаслівы! 

Дополнительная информация