“О, край родны, край прыгожы!..”: конкурс чытальнікаў на філалагічным факультэце
- Подробности
- Опубликовано 20.11.2017 10:51
16 лістапада 2017 года на філалагічным факультэце адбыўся конкурс чытальнікаў “О, край родны, край прыгожы!..”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У конкурсе прымалі ўдзел студэнты 3–4 курсаў філалагічнага факультэта спец. “Беларуская мова і літаратура”, “Руская мова і літаратура”. У выкананні студэнтаў прагучалі вершы “Жняя”, “За ўсё”, “Явар і каліна”, урывак з паэмы “Бандароўна” Я. Купалы, “Родныя вобразы”, урыўкі з паэмы “Сымон-музыка”, з трылогіі “На ростанях”, “Казак жыцця” Я. Коласа.