«Беларусь памятае!»
- Подробности
- Опубликовано 07.04.2025 13:39
На фiлалагiчным факультэце працягваецца лiтаратурны праект «Памяць у сэрцы жыве: вершы i песнi ваенных гадоў». 1 красавiка 2025 года студэнты 1 групы 4 курса падрыхтавалi паэтычны конкурс «Беларусь памятае!», прысвечаны 80-годдзю Вялiкай Перамогi.
Пранiкнёна прагучалi вершы беларускiх аўтараў на тэму Вялiкай Айчыннай вайны: Пятруся Броўкi «Партызанскi марш», Аркадзя Куляшова «Над спаленай вёскай», Пiмена Панчанкi «Горкая годнасць» і «Дзеці вайны», Алеся Бачылы «Героям Брэсцкай крэпасцi», Яўгенii Янiшчыц «У бабулi Паланеi» i iнш.
У час мерапрыемства працавала выстава «Генацыд беларускага народа ў гады Вялiкай Айчыннай вайны», падрыхтаваная супрацоўнiкамi бiблiятэкi нашага ўнiверсiтэта.
Нашы студэнты ганарацца гераiчным мiнулым сваей Радзiмы.