Чалавек. Грамадзянін. Пісьменнік
00001
0001
0001
001
01
0002
0004
0006
0007
0008
00010
00011
00012
00013
00014
00015
00016
00017
00018
00019
00020

Чалавек. Грамадзянін. Пісьменнік

shamyakin        30 студзеня 2019 года І. П.Шамякіну, народнаму пісьменніку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўных і Літаратурных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь, Ганароваму акадэміку НАН Беларусі, класіку нацыянальнай літаратуры, чыё імя з гонарам носіць УА "МДПУ імя І.П. Шамякіна", спаўняецца 98 год.

Дзейнасць І.П.Шамякіна - пісьменніка атрымала прызнанне ва ўсім свеце дзякуючы мастацкаму адлюстраванню ў яго творах подзвігу беларускага народа ў мірны час і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гуманістычнаму пафасу яго раманаў, аповесцей, апавяданняў, якія прасякнуты клопатам пра чалавека і шчырай верай у яго будучае. "Глыбокая плынь", "У добры час", "Крыніцы", "Атланты і карыятыды", "Зеніт" – усе гэтыя творы прысвечаны вострым праблемам сучаснасці: неабходнасці захавання ваеннай памяці, патрыятычнага і маральна-этычнага выхавання моладзі, адказнага стаўлення да сваёй справы, міласэрнасці, сумленнасці і інш.

Будучыню беларускага народа пісьменнік і педагог звязваў найперш з маладым пакаленнем. Ствараючы свае глыбока гуманістычныя мастацкія тэксты і адрасуючы іх у першую чаргу моладзі, ён шчыра клапаціўся пра яе актыўную грамадзянскую пазіцыю, высокую маральна-этычную культуру, жывы і зацікаўлены ўдзел у стваральнай працы. Таму выхаваўчы патэнцыял творчай спадчыны І.П.Шамякіна сапраўды невычарпальны. Сучасныя чытачы з жывым інтарэсам і ўважлівасцю паглыбляюцца ў мастацкі свет яго твораў, ужо ў назвах якіх адчуваецца клопат пісьменніка пра лёс асобнага чалавека і грамадства ўвогуле: "Крыніцы", "Сэрца на далоні", "Вазьму твой боль", "Злая зорка", "Палеская мадонна", "Пакаянне" і інш.

Творчасць І.П. Шамякіна стала аб’ектам навуковага даследавання для выкладчыкаў і студэнтаў Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта. Так, у 1989 годзе была абаронена кандыдацкая дысертацыя Г.М. Дашкевіч "Праблема раманнай творчасці Івана Шамякіна". Штогадова абараняюцца курсавыя, дыпломныя работы, прысвечаныя аналізу лепшых набыткаў майстра беларускай прозы.

Праз кожныя два гады, пачынаючы з 2009, кафедрай літаратуры УА "МДПУ імя І.П. Шамякіна" праводзяцца Міжнародныя Шамякінскія чытанні "Пісьменнік – Асоба – Час", у якой прымаюць удзел вядучыя вучоныя не толькі Рэспублікі Беларусь, але блізкага і далёкага замежжа.

Выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта збіраюцца і сістэматызуюцца матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчасці мастака слова, распрацоўваюцца планы-канспекты ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў па вывучэнні твораў І.П. Шамякіна. Сістэматычна рыхтуюцца сцэнарыі і праводзяцца літаратурна-мастацкія імпрэзы, конкурсы творчых работ і брэйн-рынгі, тэматычна звязаныя з жыццёвым і творчым лёсам класіка нацыянальнай літаратуры.

Такім чынам, імя Івана Пятровіча Шамякіна, яго мастацкая творчасць, грамадская і педагагічная дзейнасць і сёння з’яўляюцца светапоглядным арыенцірам, узорам для сучаснай моладзі і грамадства.

Дополнительная информация