Школа – ВНУ: новыя аспекты супрацоўніцтва

Архив новостей - филологический факультет

Школа – ВНУ: новыя аспекты супрацоўніцтва

25 верасня 2014 года ў сярэдняй школе № 16 г. Мазыра адбыліся літаратурныя чытанні, прысвечаныя жыццю і творчасці грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 7 класаў і настаўнікі гэтай навучальнай установы, загадчык кафедры літаратуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сузько А.У.

Навучэнцамі школы № 16 былі падрыхтаваны насценныя газеты, прысвечаныя асноўным этапам жыццёвага і творчага шляху паэта-байкапісца і драматурга, дэкламаваліся яго самыя вядомыя вершаваныя творы (байкі “Дзед і Баба”, “Дыпламаваны Баран”, “Ганарысты Парсюк” і інш.). Удзельнікам літаратурных чытанняў цікава было пачуць невядомыя факты з біяграфіі К. Крапівы, убачыць неардынарнасць асобы беларускага пісьменніка, усвядоміць яго актыўную грамадзянскую пазіцыю. Разам з тым, вучні практыкаваліся граматна і прыгожа выкладаць свае думкі на беларускай мове, адчуваць хараство мастацкага слова.

Спадзяемся, што творчае супрацоўніцтва паміж СШ № 16 г. Мазыра і УА МДПУ імя І.П. Шамякіна будзе працягвацца. 

30-09-9 30-09-10

Дополнительная информация