21 лютага - свята роднай мовы для кожнага з нас

Архив новостей - филологический факультет

21 лютага - свята роднай мовы для кожнага з нас

20-02-721 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды 19 лютага 2013 года на філалагічным факультэце адбылася літаратурна-музычная вечарына «Даражыць пявучым гукам кожным…», арганізатарамі якой выступілі дацэнты кафедры беларускага мовазнаўства Л.М. Мазуркевіч і Л.В. Прахарэнка. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні дадзенага мерапрыемства прынялі студэнты 3 курса (група 1/1 і 1/2; куратар – Л.М. Мазуркеквіч): Марыя Кудзін, Юлія Анціпенка, Марыя Карпава, Юлія Лемяза, Таццяна Азёмша і інш. Падчас вечарыны выразна праявіліся творчыя здольнасці студэнтаў, іх неабыякавасць да беларускага паэтычнага слова.  

 

 

 

Дополнительная информация