НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ СЕМІНАР “ВЫКЛАДАННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ Ў ШКОЛЕ І ВНУ: ПРАБЛЕМЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ”
- Подробности
- Опубликовано 23.02.2021 13:28
23.02.2021 г. кафедрай беларускай і рускай філалогіі на базе ўніверсітэта ў рамках Літаратурнага тыдня, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна, быў арганізаваны навукова-практычны семінар “Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў школе і ВНУ: праблемы і перспектывы” з удзелам настаўнікаў-філолагаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра” (Я.В. Есіса, В.А. Дамасевіч, С.А. Ліс, Ю.У. Рогавай) і ДУА “Гімназія імя Я. Купалы” (Г.М. Саланковай). У рабоце семінара ўзялі ўдзел выкладчыкі кафедры, студэнты розных курсаў філалагічнага факультэта.
Тэматыка семінара найперш абумоўлена задачамі сучаснага этапу адукацыі, якія прадугледжваюць фарміраванне патрэбы ў інавацыйным характары падрыхтоўкі навучэнцаў, што ў сваю чаргу патрабуе павышэння якасці метадычнай падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў. Змястоўныя, цікавыя і інфармацыйна насычаныя паведамленні, скіраваныя на развіццё прадметна-метадалагічнай кампетэнтнасці будучых настаўнікаў, іх навукова-метадычнай культуры і ўспрымальнасці да прагрэсіўных змен, а таксама пытанні і адказы, якія прагучалі падчас абмеркаванняў, спрыялі стварэнню творчай атмасферы навуковага мерапрыемства.
Кафедра беларускай і рускай філалогіі выказвае падзяку настаўнікам Я.В. Есісу, В.А. Дамасевіч, С.А. Ліс, Ю.У. Рогавай, Г.М. Саланковай за прафесіяналізм, унікальную працаздольнасць і бясцэнны педагагічны вопыт.
Мерапрыемствы Літаратурнага тыдня працягваюцца…