Рэспубліканскі форум «Кніга=Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання»
- Подробности
- Опубликовано 18.10.2016 08:25
13 кастрычніка 2016 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Рэспубліканскі форум «Кніга=Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання», арганізатарамі якога выступілі Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом „Звязда“», Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», Установа «Рэдакцыя газеты „Настаўніцкая газета“». Удзельнікамі мерапрыемства сталі пісьменнікі і педагогі, выдаўцы і навукоўцы, супрацоўнікі бібліятэк і спецыялісты сістэмы адукацыі, студэнты і школьнікі.
Марына Генадзьеўна Лобан, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай філалогіі УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна» правяла майстар-клас «„Ад таленавітага пісьменніка да таленавітага чытача“: фарміраванне чытацкай культуры ў сістэме бесперапыннай літаратурнай адукацыі».