Святочны канцэрт на факультэце ДіПА
- Подробности
- Опубликовано 05.10.2015 11:16
2 кастрычніка 2015 года на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. Гэты дзень – дзень асаблівай павагі апантаным сваёй справай і таленавітым педагогам факультэта ДіПА, якія бескарысліва аддаюць студэнтам свае веды і мудрасць, душэўную і сардэчную цеплыню.

У арганізацыі і правядзенні святочнага канцэрта прынялі ўдзел дэкан факультэта Крук Барыс Аляксеевіч, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Злобіна Святлана Пятроўна і намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Карповіч Ірына Аляксандраўна, выкладчыкі факультэта, студэнты 1–5 курсаў.
Словамі ўдзячнасці, павагі была адзначана праца выкладчыкаў. Для іх прагучалі песні ў выкананні Марыі Мохан, Алёны Саковіч, Марыі Кліменка і інш. Гумарыстычныя сцэнкі ў выкананні студэнтаў 1 курса выклікалі ўзрыў смеху, узнялі настрой прысутных у зале. У выкананні студэнткі 1 курса Шчэрба Т. прагучаў верш “Дзень настаўніка”.
Са святам, калегі!