Архив новостей - филологический факультет
СУСТРЭЧА-ДЫЯЛОГ “ЖЫЦЦЁ, НАПОЎНЕНАЕ ТВОРЧАСЦЮ”
- Подробности
- Категория: Филологический факультет - новости
- Опубликовано 14.03.2014 08:00
У час святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю ўніверсітэта, асаблівае месца займаюць сустрэчы з ветэранамі.
У лютым адбылася такая сустрэча-дыялог студэнтаў 3 курса філалагічнага факультэта з вядомым беларускім моваведам, доктарам філалагічных навук, прафесарам, загадчыкам кафедры беларускага мовазнаўства Васілём Васільевічам Шурам.
В.В. Шур расказаў цікавыя звесткі пра сваіх бацькоў, студэнцкія гады, першыя крокі ў навуку, далейшыя творчыя планы.
З вялікім захапленнем слухалі студэнты паведамленне Васіля Васільевіча пра гісторыю і традыцыі ўніверсітэта.